25 красавiка 2024, Чацвер, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у Бардо знішчыў 2 мільёны бутэлек віна

8
Пажар у Бардо знішчыў 2 мільёны бутэлек віна

На месцы здарэння агонь тушылі блізу 60 пажарнікаў.

Пра гэта паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на France 3 Nouvelle-Aquitaine.

Пажар адбыўся на складзе вытворцы віна Sovex Grands Châteaux і ахапіў плошчу 1500 квадратных метраў. На момант узгарання на тэрыторыі знаходзіліся 80 чалавек, усе паспелі своечасова эвакуявацца.

На месцы здарэння агонь тушылі блізу 60 пажарнікаў. Паводле папярэдніх звестак, пажар пачаўся на падвясной столі, якая затым абрынулася на драўляныя паддоны і скрыні з алкаголем.

Sovex Grands Châteaux цяпер спрабуе ацаніць шкоду са страхавальнікамі, прыблізны кошт страчанага тавару складае 12,5 млн еўраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках