24 красавiка 2024, Серада, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можа забарона на экспарт расейскай нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну быць ударам па Беларусі

10
Ці можа забарона на экспарт расейскай нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну быць ударам па Беларусі

Забарону трэба разглядаць праз прызму стасункаў Масквы і Менска.

Расея цэліла і ў Беларусь, калі прымала жорсткія санкцыі супраць Украіны і забараняла экспарт расейскай нафты і нафтапрадуктаў у гэтую краіну, мяркуюць некаторыя расейскія экспэрты, піша nn.by.

Дырэктар Фонду нацыянальнай энэргетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў і інтэрв'ю «Коммерсанту» выказаў меркаванне:

«Магчыма, гэта з'яўляецца чарговым крокам, нацэленым на новыя ўдары менавіта па Менску. Калі гэта так, далей пойдуць заявы на тэму, якія яны дрэнныя, што пастаўляюць нафтапрадукты ва Украіну, хоць яна гэта асабліва і не ўтойвае, у афіцыйнай статыстыцы ўсё закладзена. Дзесьці 40% паставак ідуць з Беларусі, і іх страта стане вялікай праблемай для Украіны. Хоць рынак нафты дастаткова гнуткі, гэта ўсё ж не прыродны газ, знайсці альтэрнатыву значна прасцей, хоць зразумела, што гэта запатрабуе нейкага часу, пераналадкі.

Так што тут насамрэч б'юць першапачаткова не па Украіне, а, хутчэй, па Беларусі».

«Калі ўзгадаць ўсю гісторыю нашых «выдатных» стасункаў з Беларуссю ў апошнія месяцы, то можна меркаваць, што гэта чарговая прэамбула: спачатку мы ўводзім забарону на пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну, потым патрабуем, каб Беларусь таксама спыніла пастаўкі, інакш мы спынім пастаўкі нафты», - кажа Сіманаў «Взгляду».

Пра тое, што з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну могуць узнікнуць праблемы, паведамляюць таксама «Вести Экономика».

«Паводле міжурадавага пагаднення Беларусь атрымлівае з Расеі нафту коштамі расейскага ўнутранага рынку і павінна вяртаць увесь бензін на расейскі рынак (акрамя свайго спажывання). Але гэта пагадненне не выконваецца. Частка бензіну сыходзіць на рынак Украіны», - паведамляе Рустам Танкаеў, вядучы экспэт Саюза нафтапрамыслоўца.

«Вести Экономика» адзначае, што беларускія НПЗ працуюць на расейскай сыравіне, якую цяпер нельга прадаваць Украіне.

«Улічваючы пагаршэнне стасункаў з Аляксандрам Лукашэнкам, пастаўкі дызпаліва, якое выпрацоўваецца з расейскай нафты, праз Беларусь, таксама будуць калі не перакрытыя, то прыціснутыя», - сказаў у інтэрв'ю выданню «Украина.ру» расейскі эканаміст Міхаіл Дзялягін.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках