25 красавiка 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cёння ва Украіне пройдуць дэбаты Парашэнкі ды Зяленскага

3
Cёння ва Украіне пройдуць дэбаты Парашэнкі ды Зяленскага

Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны сустрэнуцца на НСК «Алімпійскі» ў Кіеве.

Сёння апошні дзень агітацыі перад другім турам выбараў прэзідэнта Украіны. А 19.00 паводле мясцовага часу (супадае з менскім) на стадыёне «Алімпійскі» ў Кіеве пройдуць перадвыбарчыя дэбаты кандыдатаў - шоўмэна і прадусара Уладзіміра Зяленскага і дзейнага прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Прэзідэнт Парашэнка заклікаў сваіх прыхільнікаў у пятніцу актыўна заняцца агітацыяй, каб «нанесці апошні ўдар па сілах рэваншыстаў». У пятніцу ягоныя прыхільнікі сабраліся ў цэнтры Кіеве. Парашэнка ў выступе перад імі заявіў, што на выбарах будзе прынятая пастанова - ці прадоўжыць Украіна шлях у Еўрапейскі Звяз і NATO.

Напярэдадні ў відэазвароце да выбаршчыкаў Парашэнка заявіў, што аб перамозе ягонага апанента «мараць у Маскве» і абвінаваціў Зяленскага ў сувязях з мільярдэрам Ігарам Каламойскім, які жыве за мяжой, на карысць якога суд у Кіеве ў мінулы чацвер вынес пастанову ў справе аб нацыяналізацыі «Прыватбанку». На думку Парашэнкі, гэтая пастанова ставіць фінансавую стабільнасць краіны пад пагрозу. Парашэнка нагадаў пра свае дасягненні за 5 гадоў прэзідэнцтва, уключаючы бязвізавы рэжым з Еўропай і ўмацаванне пазіцый украінскай мовы.

Зяленскі напярэдадні ў эфіры тэлеканала «1+1» прадставіў сваю «каманду» з 20 чалавек, якія, з ягоных слоў, прыйдуць у адміністрацыю прэзідэнта ў выпадку ягонай перамогі на выбарах. З ягоных вуснаў у адрас Парашэнка прагучалі абвінавачванні ў карупцыі і адарванасці ад народа. Зяленскі адхіліў палітычныя сувязі з Каламойскім. У сваім кароткім відэароліку ён заклікаў прыходзіць на выбары, каб «не даць скрасці будучыню».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках