19 красавiка 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі прадукты, на якіх нельга эканоміць

5
Медыкі назвалі прадукты, на якіх нельга эканоміць

Эканамічны крызіс прымушае нас шукаць спосабы скараціць выдаткі, у тым ліку за кошт харчавання.

Але калі ад некаторых прадуктаў можна адмовіцца без усякай шкоды для арганізма або замяніць іх недарагімі аналагамі, то эканоміць на іншых медыкі не раяць, каб не паплаціцца за гэта ўласным здароўем, пішуць «Акценты».

Калі кошты ялавічыны або свініны занадта вялікія, можна перайсці на курынае мяса ці індычку: яны пажыўныя, каштуюць нядорага і ўтрымліваюць менш тлушчу.

Сезонныя садавіна і гародніна - каштоўная крыніца абалоніны, а таксама вітамінаў і мікраэлементаў. Бульба, морква, буракі, капуста, яблыкі і іншыя айчынныя плады абавязкова павінны прысутнічаць у рацыёне. А ад ананасаў, манга, лічы і ківі можна адмовіцца без шкоды для здароўя.

Занадта таннае малако - яшчэ адна нагода насцярожыцца. У танным малацэ не раз знаходзілі кішачную палачку.

На прылаўках крам часта можна бачыць сырны прадукт: на выгляд і смак ён можа быць зусім як сапраўдны сыр, але значна таннейшы. Сырны прадукт у асноўным складаецца з не малочнага тлушчу. Так што лепш радзей купляць натуральны сыр, чым замяняць яго таннымі аналагамі.

Якасны аліўкавы алей не можа быць танным, бо на выраб 1 літра патрэбна блізу 5 кг аліваў. Часта няякасны прадукт прадаецца ў пластыкавых бутэльках: такая тара таннейшая за шкляную, але яна забівае ўсе каштоўныя ўласцівасці алею.

Медыкі раяць уважліва чытаць склад дэсерту. Якасны павінен быць зроблены на аснове сметанковага масла, а значыць, ён не можа каштаваць танна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках