25 красавiка 2024, Чацвер, 1:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабіч паспрачаўся з Лукашэнкам пра кошт БелАЭС

26
Бабіч паспрачаўся з Лукашэнкам пра кошт БелАЭС
МІХАІЛ БАБІЧ

Падчас свайго выступу дыктатар заявіў, што АЭС удалося пабудаваць нібыта танней, чым планавалася.

Расейскі амбасадар Міхаіл Бабіч завочна паспрачаўся з Аляксандрам Лукашэнкам з нагоды ўмоў будаўніцтва АЭС каля Астраўца.

Падчас свайго выступу 19 красавіка беларускі дыктатар заявіў, што АЭС удалося пабудаваць танней, чым планавалася, бо будаўніцтва вялося пад жорсткім кантролем.

«Я гэта ўпершыню чую. Пасол, напэўна, лічыць дрэнна ўмее... Гэта не Расея знізіла. Калі такое сказаў пасол, то ён шкодзіць сабе», - заявіў дыктатар Беларусі.

У сваю чаргу Міхаіл Бабіч у каментары агенцтву РБК выказаў меркаванне, што Лукашэнка «ўвялі ў зман», назваўшы яму канчатковы кошт будаўніцтва Беларускай АЭС. Дыпламат заяўляе, што афіцыйная Масква дакладную суму не называла. З яго слоў, разлік кошту АЭС павінен адбыцца пасля завяршэння будаўніцтва абодвух блокаў - не раней за канец 2019 года. «Справа ў тым, што ні я, ні іншыя дзяржаўныя асобы з расейскага боку ніколі не называлі канчатковы кошт БелАЭС», - дадаў ён.

Для будаўніцтва АЭС пад Астраўцом Расея выдзеліла Беларусі крэдыт у 10 мільярдаў даляраў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках