28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвайшла ў тройку асноўных пастаўшчыкоў аграпрадукцыі ў ЕЗ

5
Украіна ўвайшла ў тройку асноўных пастаўшчыкоў аграпрадукцыі ў ЕЗ

У краіны ЕЗ з лютага 2018-га да студзеня 2019-га Украіна паставіла аграпрадукцыі на 5,9 млрд еўраў.

Украіна ўвайшла ў тройку лідараў галоўных пастаўшчыкоў аграхарчовай прадукцыі ў Еўрапейскі звяз. Пра гэта паведамляе Украгроконсалт са спасылкай на звесткі Еўрапейскай камісіі.

Пры гэтым з лютага 2018-га да студзеня 2019-га Украіна паставіла ў краіны ЕЗ тавараў на 5,9 млрд еўраў. За ёй размясціўся Кітай - 5,7 млрд еўраў.

Першае месца засталося за ЗША - 12,4 млрд еўраў, другое - за Бразіліяй - 11,8 млрд еўраў.

Прырост кошту імпарту аграхарчовых тавараў з Украіны ў гадавым вымярэнні склаў 331 мільён еўраў, або 6%. Такім чынам, прырост імпарту ЕЗ аграхарчавання з Украіны быў на 89 млн еўраў вышэйшым, чым прырост еўрапейскіх паставак ва Украіну, паказвае выданне.

У той жа час сярод 20 асноўных напрамкаў экспарту аграпрадукцыі з ЕЗ, Украіна заняла 16 месца. Паводле звестак ЕК, Украіна за апошнія 12 месяцаў імпартавала аграрных тавараў з ЕЗ на 242 млн еўраў, што на 13% больш у гадавым выразе.

Агулам, дадатнае сальда гандлю Украіны аграхарчовай прадукцыяй з ЕЗ за апошнія 12 месяцаў склала 3,7 млрд еўраў.

Паведамлялася, што тэмп росту экспарту ўкраінскіх тавараў у Еўразвяз у 2018 годзе склаў 15%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках