28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пампея: Злучаныя Штаты Амерыкі прымусяць РФ заплаціць за ўмяшанне ва ўнутраныя справы

2
Пампея: Злучаныя Штаты Амерыкі прымусяць РФ заплаціць за ўмяшанне ва ўнутраныя справы
Майк Пампея

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампея заявіў, што Злучаныя Штаты прымусяць Расею заплаціць высокі кошт, калі яна будзе ўмешвацца ва ўнутраныя справы Амерыкі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на The Washington Post.

Адказваючы ў чацвер на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне на пытанне, ці будзе абмяркоўваць Вашынгтон з Масквой даклад Роберта Мюлера пра расейскае ўмяшанне ў выбары прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе, Пампея сказаў, што Расея ўмешвалася ва ўнутраныя справы розных краін.

«Найбольш свежы выпадак - у Венесуэле. Уплыў на Украіну... Праца (Расеі) па ўмяшанні ў выбары ва ўсім свеце, не толькі ў нашы ў 2016 годзе, але і ў іншыя, была сур'ёзнай. Гэта было сур'ёзнае ўмяшанне», - сказаў Пампея.

Ён адзначыў, што падчас размовы з расейскай адміністрацыяй будзе паказваць на недапушчальнасць такіх дзеянняў.

«Мы будзем казаць пра пастаянныя патрабаванні да Расеі: каб Расея адмовілася ад дзеянняў, якія перашкаджаюць поспеху нашай дэмакратыі. Умяшанне ў нашы выбары стварыла рызыкі. Мы ясна пакажам ім на тое, што такія паводзіны недапушчальныя. І мы будзем прымаць жорсткія захады, якія прымусяць Расею плаціць вялікі кошт за свае варожыя дзеянні», - падкрэсліў Дзяржсакратар ЗША.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках