16 красавiка 2024, aўторак, 11:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі і Парашэнка сталі на калені ў знак павагі да сваякоў загінулых на Данбасе

39
Зяленскі і Парашэнка сталі на калені ў знак павагі да сваякоў загінулых на Данбасе
СКРЫНШОТ: РАДІО СВОБОДА/YOUTUBE

Кандыдаты ў прэзідэнты Украіны сталі на калені на НСК «Алімпійскі».

19 красавіка падчас дэбатаў на НСК «Алімпійскі» кандыдат у прэзідэнты Украіны, шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, які балатуецца на другі тэрмін, сталі на калені ў знак павагі да сваякоў загінулых вайскоўцаў на Данбасе, паведамляе "Гордон".

Парашэнка задаў Зяленскаму пытанне: «Якім чынам вы, калі называлі Украіну прастытуткай, а украінцаў хахламі, калі вы здзекаваліся з нашай дзяржавай. А калі адзін раз пакрыўдзілі [кіраўніка Чачні Рамзана] Кадырава - тут жа ў яго папрасілі прабачэння. У мяне пытанне: калі папросіце ва Украіны за прастытутку?».

Зяленскі адказаў: «Па-першае, пра Кадырава: ніколі ў жыцці з ім не меў зносін. Кропка. Што тычыцца каленяў, словы вырваныя з фразы. Калі пачалася вайна, перад яе пачаткам, калі на Майдане ўжо былі загінулыя, я звяртаўся да кожнага з прэзідэнтаў, я звяртаўся да Януковіча і казаў: калі ласка, сыдзіце з пасады прэзідэнта, супакойцеся. Пасля - гэта ўсё была адна гаворка! - я звярнуўся да Пуціна і сказаў: я гатовы ўстаць на калені, толькі не стаўце на калені Украіну.

З нагоды каленяў, каб было ўсім зразумела, што я меў на ўвазе. Мне здаецца, любому разумнаму чалавеку гэта зразумела. Я цяпер гатовы стаць на калені перад кожнай маці, якая не дачакалася свайго хлопчыка з фронту. Я гатовы і зараз устану на калені перад кожным дзіцем, якое не дачакалася свайго бацькі. Я гатовы зараз стаць на калені перад кожнай жанчынай, якая не дачакалася свайго мужа. (Глядзіць на Парашэнку - заўв.) і вас запрашаю!».

Пасля гэтых слоў абодва кандыдаты ўсталі на калені.

СКРЫНШОТЫ: РАДІО СВОБОДА/YOUTUBE

31 сакавіка адбыўся першы тур выбараў прэзідэнта Украіны. Паводле афіцыйных звестак ЦВК, за Зяленскага прагаласавалі 30,24% выбацаў, за Парашэнку - 15,95%. Яны праходзяць у другі тур выбараў, які адбудзецца 21 красавіка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках