18 красавiка 2024, Чацвер, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі: Разбурыць нашы стасункі з РФ замежным сілам не ўдавалася дзесяцігоддзямі, Бабіч змог

66
МЗС Беларусі: Разбурыць нашы стасункі з РФ замежным сілам не ўдавалася дзесяцігоддзямі, Бабіч змог

Менск абвінаваціў пасла РФ у разбурэнні стасункаў за некалькі месяцаў.

Міністэрства замежных спраў Беларусі жорстка адказала на пятніцкія заявы амбасадара Расеі Міхаіла Бабіча пра тое, што «ўсё сказанае Лукашэнкам не мае пад сабой ніякіх падстаў», паведамляе tut.by.

Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Анатоль Глаз заявіў:

- Магу толькі адаслаць да нашага папярэдняга каментарыя з нагоды яго эмацыйных заяў некаторы час таму ў сакавіку. Усё сказанае намі раней цалкам пацвярджаецца. Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расейскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай. Хоць у пасланні прэзідэнт Беларусі абсалютна дакладна і ясна выказаўся з нагоды незалежнасці нашай дзяржавы і скептычнага, мякка кажучы, стаўлення да нашай шматвяковай гісторыі з боку асобных замежных палітыкаў.

Нагадаем, амбасадар РФ у Менску Міхаіл Бабіч так пракаментаваў словы пра тое, што кошт АЭС знізіўся на тры мільярды даляраў, а кошт электрычнасці будзе ў раёне чатырох цэнтаў.

- Ведаеце, што мае значэнне ў гэтай сітуацыі? На працягу доўгага часу шэраг замежных сілаў беспаспяхова спрабавалі разбурыць цесныя і дружалюбныя стасункі дзвюх брацкіх народаў. Дык вось: тое, што не ўдалося гэтым замежным сілам на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў, паспяхова і эфектыўна атрымліваецца спадару Бабічу даслоўна за некалькі месяцаў, - заявіў Глаз.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках