25 красавiка 2024, Чацвер, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: На МКАД адразу ў двух аўто адляцелі колы

12
Фотафакт: На МКАД адразу ў двух аўто адляцелі колы
ФОТА АДАІ ЦЭНТРАЛЬНАГА РУУС

Незадоўга да інцыдэнтаў кіроўцы абедзвюх машын былі на шынамантажы.

2 красавіка на Менскай кальцавой аўтадарозе ў двух аўтамабіляў падчас руху адляцелі колы.

Пра гэтае здарэнне агенцтву «Мінск-Навіны» распавяла старшы інспектар у агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Анастасія Радзько.

Прычым у «Опеля» кола, якое адарвалася ад аўто, пакацілася па МКАД. На шчасце, аварыі не здарылася. Дзяржаўтаінспектары вярнулі кола ўладальніку.

Высветлілася, што незадоўга да інцыдэнтаў кіроўцы абедзвюх машын былі на шынамантажы і ставілі на свае аўтамабілі сезонныя шыны.

ФОТА АДАІ ЦЭНТРАЛЬНАГА РУУС
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках