25 красавiка 2024, Чацвер, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя можа адмовіцца ад актывацыі расейскіх ракет

Турцыя можа адмовіцца ад актывацыі расейскіх ракет

Кіраўнік МЗС Турцыі выступіў перад журналістамі.

19 красавіка Турцыя выказала разуменне адносна занепакоенасці сваіх хаўруснікаў у NATO з нагоды закупкі Анкарай расейскай сістэмы СПА С-400. Кіраўнік МЗС Турцыі Меўлют Чавушоглу правёў сустрэчу з журналістамі, прысвечаную гэтым пытанням, паведамляе RFI са спасылкай на Reuters.

Расейскія ўстаноўкі павінны прыбыць у Турцыю на працягу лета. У сувязі з гэтым ЗША запатрабавалі ад турэцкіх уладаў зрабіць выбар паміж расейскай сістэмай СПА і амерыканскімі знішчальнікамі F-35. Сто знішчальнікаў павінны былі паступіць у Турцыю, але ЗША асцерагаюцца, што расейскія супрацьракетныя ўстаноўкі змогуць перахопліваць звесткі пра вайсковыя тэхналогіі, якія ўжываюцца авіяцыяй NATO. Чавушаглу заявіў, што падобныя здагадкі нічым не падмацаваныя.

Турэцкія ўлады не хочуць трапіць пад санкцыі ЗША, якія могуць адмоўна паўплываць на турэцкую эканоміку. Для ўрэгулявання стасункаў з Вашынгтонам кіраўнік турэцкага абароннага ведамства, міністр фінансаў, а таксама прадстаўнік прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана наведалі на гэтым тыдні ЗША. Агенцтва AFP адзначыла, што расце імавернаць адмовы Турцыі ад актывацыі набытых расейскіх ракет. У такім выпадку магчымая перадача гэтых ракет трэцяй краіне, адзначае агенцтва.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках