25 красавiка 2024, Чацвер, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Транснафта» паабяцала вырашыць праблему якасці нафты, якая ідзе ў Беларусь

2
«Транснафта» паабяцала вырашыць праблему якасці нафты, якая ідзе ў Беларусь

Прадстаўнікі кампаніі гатовы сустрэцца з беларускім бокам для абмеркаванняў.

«Паводле нашых прагнозаў, сітуацыя з якасцю павінна нармалізавацца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня», - заявіў РИА Новости дарадца прэзідэнта «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Ён паведаміў, што кіраўніцтва «Транснафты» падтрымлівае пастаянны кантакт са спецыялістамі «Гомельтранснафта Дружба», кіраўніцтвам «Белнафтахіма» і беларускімі НПЗ.

«Мы гатовыя сустракацца з нашымі беларускімі калегамі, каб абмеркаваць сітуацыю. Кампанія штосутачна маніторыць паказчыкі наяўнасці арганічных хларыдаў, а таксама праводзіць аналіз арбітражных проб на прадмет вызначэння крыніцы «забруджвання», - заявіў Дзёмін.

Нагадаем, 19 красавіка канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці расейскай нафты. Змест хлорарганічных злучэнняў у ёй у дзясяткі разоў перавышае дапушчальнае, што можа прывесці да парушэння тэхналагічных рэжымаў працы нафтаперапрацоўчых заводаў. «Белнафтахім» ацэньвае страты беларускага боку ад пагаршэння якасці нафты.

Спецыялісты ААТ «Гомельтранснафта Дружба» ў прысутнасці прадстаўніка расейскага ПАО «Транснафта» зрабілі адбор пробаў з нафтаправода «Дружба». «Белнафтахім» запытаў афіцыйную сустрэчу з «Транснафтай».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках