18 красавiка 2024, Чацвер, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падрыхтавацца да палёту, каб не плаціць за кожны сантыметр і кілаграм багажу

2
Як падрыхтавацца да палёту, каб не плаціць за кожны сантыметр і кілаграм багажу
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Беларускім турыстам на заметку.

Да сезону адпачынкаў Нацыянальны аэрапорт «Менск» ўводзіць абмежаванне па памерах ручной паклажы. З 1 траўня багаж, які пасажыр бярэ з сабой у салон самалёта, не прапусцяць, калі ён перавышае памер 56х45х25 см, як устаноўлена стандартамі Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту.

Абмежаванні ў памерах ручной паклажы былі заўсёды, падкрэслівае медыя-экспэрт і актывіст Аляксей Лявончык, які часта падарожнічае. Пасажырам не варта перажываць, што правілы стануць стражэйшымі, піша «Завтра твоей страны».

- У прынцыпе ручная паклажа не павінна перавышаць гэты памер, - кажа ён.

Але варта памятаць, што абмежаванні ў розных авіякампаній могуць адрознівацца. Калі ручная паклажа большая за ўстаноўленыя нормы, то авіякампаніі могуць запатрабаваць здаць яе ў багаж або даплаціць за тое, каб узяць у салон. Зрэшты, у беларускага авіяперавозчыка няма даплаты за багаж, таму пасажырам не мае сэнсу браць у салон вялікую сумку.

Строгія нормы памераў ручной паклажы авіякампаніі ўводзяць для таго, каб максімальна эфектыўна выкарыстоўваць месцы для багажу ў салонах самалётаў.

- Памятаю, калі лётаў на цалкам забітым самалёце лаўкост, прыкладна чвэрць пасажыраў трымалі сумкі пад нагамі, таму што наверсе ўсё было занята, - кажа Аляксей Лявончык.

Як лётаць «улегцы»

Мець якасны кампактны чамадан або заплечнік. Не варта купляць сумку, якая мае шмат знешніх кішэняў - пры запаўненні яны адтапырваюцца, павялічваючы агульны памер багажу, а заадно і рызыку, што ручная паклажа перавысіць устаноўленыя авіякампаніяй дапушчальныя памеры. Пасажырам лаўкосту за большы, чым дазволена, ручны багаж даводзіцца даплачваць да 50 еўраў.

- Заплечнік, з якім езджу я, выглядае кампактна, нават калі ён поўны, таму што ў ім няма лішніх выступаў, якія дадаюць памер, - каментуе Аляксей Лявончык.

Часцей за ўсё падчас пасадкі ў самалёт работнікі авіякампаніі звяртаюць увагу на сумкі на колах і менавіта іх памер просяць праверыць у спецыяльнай рамцы.

Вывучыць патрабаванні аэрапорта і авіякампаніі. Ёсць аэрапорты, якія досыць паблажліва ставяцца да лімітаў па вазе або памеры багажу і ручной паклажы. Але ёсць і такія, дзе работнікі дзейнічаюць строга згодна з інструкцыяй.

Перад паездкай можна пацікавіцца на форумах і афіцыйных сайтах, як працуе канкрэтны аэрапорт і абраны авіяперавозчык.

- У Літве, напрыклад, калі ў ручным багажы нешта моцна выступае, хутчэй за ўсё, вас папросяць праверыць яго памер. Там прымудраюцца нават узважыць ручную паклажу, - кажа Аляксей Лявончык.

Мець дарожны набор. Парада для тых, хто часта ездзіць па працы або на адпачынак, - тое, што звычайна выкарыстоўваецца ў паездках, павінна заўсёды ляжаць спакаваным, каб нічога не забыць і зэканоміць час на зборы.

- Я езджу толькі з ручной паклажай. У мяне ляжыць гатовы для паездак заплечнік, у якім заўсёды маецца камплект рэчаў, якія могуць спатрэбіцца. Гэта неабходная электрыка, перахаднікі - яны складзеныя ў кампактныя сумачкі. І перад паездкай мне застаецца пакласці ў заплечнік некалькі рэчаў, якія патрабуюцца канкрэтна для гэтай паездкі, - дзеліцца бывалы падарожнік.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках