ЦРУ: Huawei фінансуецца кітайскай выведкай
3- 20.04.2019, 11:23
- 14,072
У СМІ трапілі матэрыялы справаздачы.
У ЦРУ высветлілі, што кампанія Huawei атрымлівала фінансаванне ад кітайскай выведкі, Узброеных сіл, а таксама Цэнтральнай камісіі нацыянальнай бяспекі Камуністычнай партыі Кітая, піша брытанская газета The Times са спасылкай на крыніцу (пераклад - РБК).
Паводле звестак суразмоўцы выдання, ЗША падзяліліся справаздачай ЦРУ па Huawei з хаўруснікамі ў разведальянсу Five Eyes, у які таксама ўваходзяць Вялікабрытанія, Аўстралія, Канада і Новая Зеландыя.
Прадстаўнік Huawei заявіў газеце, што кампанія «не каментуе неабгрунтаваныя абвінавачванні», не падмацаваныя довадамі і заснаваныя на ананімных крыніцах.
Як адзначае The Times, Huawei плануе пастаўляць Вялікабрытаніі абсталяванне для стварэння 5G-сетак. У лютым у Дзярждэпе ЗША заклікалі краіны ЕЗ быць «вельмі, вельмі ўважлівымі што да ўгоды з Huawei» і не спяшацца заключаць кантракты з «ненадзейнымі пастаўшчыкамі з такіх краін, як Кітай». Гэта адбылося праз месяц пасля таго, як Вашынгтон абвінаваціў Huawei ў прамысловым шпіянажы і махлярстве, звязанымі з антыіранскімі санкцыямі.
Закон аб абаронным бюджэце ЗША, падпісаны прэзідэнтам Дональдам Трампам у жніўні 2018, прадугледжвае забарону на куплю абсталявання ў кітайскіх кампаній для амерыканскіх міністэрстваў і ведамстваў.
У сакавіку брытанскі Нацыянальны цэнтр кібербяспекі паведаміў, што выявіў істотныя тэхнічныя недахопы ў забеспячэнні бяспекі сеткавага абсталявання Huawei. Пры гэтым аўтары дакладу сумняваюцца ў тым, што кітайская кампанія здольная ліквідаваць праблемы.