18 красавiка 2024, Чацвер, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Залазілі ў заплечнікі, гаманцы і кішэні»

18
«Залазілі ў заплечнікі, гаманцы і кішэні»

Як у віцебскім каледжы правялі ператрус.

У навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага тэхнічнага каледжа правялі ператрус асабістых рэчаў. Інцыдэнт адбыўся 19 красавіка. Самі навучэнцы заяўляюць пра незаконнасць такіх дзеянняў, а ў адміністрацыі кажуць, што ўсё гэта было зроблена ў іх жа інтарэсах, паведамляе «Белсат».

«Цікавіліся любым дзіўным прадметам»

Відэа ператрусу апублікаванае ў тэлеграм-канале NEXTA.

Гэта ўжо не першы падобны ператрус у каледжы. Першы здарыўся ўзімку – пасля таго, як за наркотыкі «закрылі навучэнца групы э-32 і ягоную дзяўчыну». «Нядаўна куратар нам апавёў, што злавілі яшчэ двух чалавек, і ўчора зладзілі такі ператрус», – сказаў belsat.eu адзін з навучэнцаў.

Паводле словаў другога суразмоўцы, кіраўніцтва каледжа таксама было занепакоенае выпадкам у Стоўбцах, і, каб не дапусціць такіх выпадкаў, шукалі нажы, іншую халодную зброю і наркатычныя рэчывы.

Паводле словаў студэнтаў, ператрус быў незаконны, бо многім навучэнцам няма 16 гадоў, а значыць, пры падобных дзеяннях павінны прысутнічаць іхнія бацькі.

«Ператрус праходзіў проста: падчас урокаў заходзіла наша кіраўніцтва і правярала заплечнікі, усё змесціва кішэняў, каб усё было выкладзена на стол. Цікавіліся любым дзіўным прадметам, у некага прычапіліся да старых грошай, залазілі ў кашалькі», – адзначыў суразмоўца.

Паводле словаў навучэнцаў, тых, хто адмаўляўся паказваць свае тэлефоны, заплечнікі і іншыя асабістыя рэчы, вялі да загадчыка аддзялення.

Адміністрацыя: навучэнцы і бацькі падтрымліваюць такія дзеянні

У адміністрацыі каледжа карэспандэнту belsat.eu заявілі, што «ўсе дзеянні педагагічных супрацоўнікаў абумоўленыя захадамі для падтрымання грамадскай бяспекі і парадку».

«Гэта пацвердзіць кожны навучэнец. І яны разумеюць, што гэтыя дзеянні толькі ў іх інтарэсах з мэтай недапушчэння сур'ёзных парушэнняў», – адзначылі ва ўстанове.

Паводле словаў суразмоўцы, гэтыя дзеянні падтрымліваюць як большасць студэнтаў, так і іхніх бацькоў.

«Вы ж самі ведаеце, што здарылася ў Стоўбцах два месяцы таму, калі навучэнец пранёс нож у навучальную ўстанову, і ў выніку пацярпелі і педагогі, і навучэнцы. І мы ў тым ліку праводзім прафілактычную працу з мэтай недапушчэння падобных рэчаў, таму што, вы ж разумееце, задача кожнага педагога – гарантаваць бяспеку ў адукацыйным асяродку дзіцяці», – кажуць у адміністрацыі.

На пытанне, ці плануюцца падобныя прафілактычныя праверкі ў будучыні, у каледжы не змаглі адказаць, назваўшы пытанне «вельмі правакацыйным».

«Не трэба пажар тушыць бензінам»

Тэму трагедыі ў Стоўбцах падчас звароту да народа і Нацыянальнага сходу закрануў і Лукашэнка.

«Я крытыкую ўвесь час у сувязі з падзеямі ў Стоўбцах: дзе певень, як у народзе кажуць, дзёўбнуў у адно месца – заварушыліся, Карпенка (міністр адукацыі Ігар Карпенка – заўв. Belsat.eu) і ўсе. Начальніка бяспекі – увесці ў кожнай школе. Намеснікі дырэктараў у бяспецы – увесці. Псіхолагамі – запрудзіць. Дзе вы грошы на гэта возьмеце, і ці трэба гэта ўвогуле?» – заявіў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што «не трэба пажар тушыць бензінам».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках