29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якія традыцыйныя стравы павінны быць на стале на каталіцкі Вялікдзень

1
Якія традыцыйныя стравы павінны быць на стале на каталіцкі Вялікдзень

Святочны стол мае глыбокі сімвалізм.

Традыцыйныя стравы каталіцкага Вялікадня – гэта разнастайная велікодная выпечка, салаты з зеляніны і мясныя стравы. Давайце ж разбярэмся, што менавіта павінна быць на стале ў гэты светлы дзень, піша smak.ua.

Як і ў праваслаўных, у каталікоў Вялікадню папярэднічае Вялікі пост і Вялікі тыдзень, які пачынаецца Вербнай нядзеляй. Цягам усяго Велікоднага тыдня вернікі наведваюць набажэнствы ў касцёлах, а падчас начной службы запальваюць пасхал – асаблівую свечку, якая з'яўляецца сімвалам Хрыста і Святла Божага.

Традыцыйныя стравы каталіцкага Вялікадня

У нядзелю раніцай, пасля святочнага набажэнства, каталікі снедаюць разнастайнымі стравамі з яек – фарбаванымі і зваранымі ўкрутую яйкамі, амлетам, яечняй.

Вельмі папулярныя фаршаваныя яйкі з разнастайным начыннем.

На стол падаюць таксама велікоднае печыва, супы, салаты з свежай гародніны і мясныя стравы, напрыклад з бараніны. На гарнір ядуць запечаную бульбу, зялёны гарошак з беконам або тушаную вясновую гародніну.

Велікодная выпечка каталікоў

У кожнай еўрапейскай краіне ёсць свой рэцэпт велікоднай выпечкі. І калі мы гатуем кулічы і тварожныя пасхі, у Італіі да свята пякуць каломбу і панетоне; у Польшчы – мазурак; у Брытаніі – гарачыя крыжовыя булачкі і торт Сімнэль; на Мальце – фіголі; у Грэцыі – асаблівую велікодную касу з крашанкамі. На каталіцкі Вялікдзень робяць і несалодкія пірагі: яны вельмі папулярныя ў Гішпаніі і Італіі. Напрыклад, гэта торт Паскуаліна – італьянскі пірог са шпінатам і тварагом.

Сімвалы каталіцкага Вялікадня

Трус на Захадзе – не менш важны атрыбут Вялікадня, чым размаляваныя яйкі. Ён сімвалізуе ўрадлівасць і вясну. Менавіта трусік прыносіць добрым дзецям падарункі на Вялікдзень. У Еўропе і Амерыцы, акрамя разнастайных кексаў і пірагоў, на Вялікдзень традыцыйна пякуць печыва ў выглядзе трусоў.

Велікоднае ягня – яшчэ адна традыцыя каталіцкага велікоднага стала. Велікоднае ягня сімвалізуе Ісуса Хрыста і ягонае адкупленне сваёй смерцю грахоў чалавецтва. Паабедаць на каталіцкі Вялікдзень можна смажаным велікодным ягнём або проста спячы куліч у форме ягняці.

Перад Вялікаднем гаспадыні не толькі гатуюць святочную ежу, але і ўпрыгожваюць дом букетамі першацветаў, напрыклад нарцысамі і крокусамі. Гэтыя расліны ў каталіцкай традыцыі сімвалізуюць уваскрашэнне і новае жыццё.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках