18 красавiка 2024, Чацвер, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня АБСЕ заклікае да прадаўжэння перамоваў наконт перамір'я на Данбасе

1
Старшыня АБСЕ заклікае да прадаўжэння перамоваў наконт перамір'я на Данбасе
МІРАСЛАЎ ЛАЙЧАК
ФОТА: AFP

Міраслаў Лайчак падкрэслівае неабходнасць дамовіцца пра поўнае спыненне агню на ўсходзе Украіны.

Старшыня АБСЕ і міністр замежных і еўрапейскіх справаў Славакіі Міраслаў Лайчак выказаў глыбокае шкадаванне, што трохбаковая кантактная група ў Менску не змагла дамовіцца пра "Велікоднае перамір'е".

Ягоная заява апублікаваная на сайце АБСЕ, інфармуе censor.net.ua.

Кіраўнік арганізацыі падкрэслівае неабходнасць не толькі аднавіць перамір'е, але і дамовіцца пра поўнае спыненне агню.

"Кожны дзень людзі на ўсходзе Украіны маюць цяжкасці. Абавязак бакоў – гарантаваць бяспечную і надзейную абстаноўку, і гэта з'яўляецца ключавой умовай для любога пазітыўнага развіцця, уключаючы паляпшэнне цяжкай гуманітарнай сітуацыі", – сказаў Лайчак.

Прадстаўніца Украіны ў гуманітарнай падгрупе ТКГ Ірына Герашчанка паведаміла 18 красавіка, што прадстаўнікі Расеі ў трохбаковай кантактнай групе адмовіліся ўзгадніць спыненне агню на Вялікдзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках