29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расею выцясняюць з космасу ўсе каму «не лянота»

10
Расею выцясняюць з космасу ўсе каму «не лянота»

«Раскосмас» выцясняюць з рынку.

Супольная амерыкана-новазеландская кампанія запускае вытворчасць ракетаў, выцясняючы з рынку недарагіх пускаў малых спадарожнікаў расейскі "Раскосмас", піша блогер Злы Адэсіт для inforesist.org.

Такім чынам, у той час як "Раскосмас" у асобе Дзмітрыя Рагозіна вяшчае аматарам інфармацыйнага фаст-фуду пра 45 запускаў расейскіх ракетаў за год, за акіянам, пасля паспяховага выпрабавання лёгкай двухступеневай ракеты-носьбіта Electron, кампанія Rocket Lab разгарнула будаўніцтва фабрыкі, на якой плануецца выпускаць 2 ракеты на тыдзень.

Нагадаю, што ракеты Electron здольныя дастаўляць да 150 кг карыснага грузу (што адпавядае масе малога спадарожніка) на сонечна-сінхронную арбіту вышынёй 500 км,

А днямі заснавальнік Rocket Lab Пітэр Бэк на сваім акаўнце ў twitter паведаміў пра падрыхтоўку чарговага пуску ракеты Electron. І гэта пры тым, што папярэдні быў зроблены ўсяго 20 дзён таму.

У планах Rocket Lab ажыццяўляць да чатырох запускаў ракетаў Electron за месяц, што пры вытворчай лініі 2 ракеты за тыдзень цалкам рэальны план.

Такім чынам, у найбліжэйшы час, супольная амерыкана-новазеландская кампанія выйдзе на аб'ём запускаў ракетаў вышэйшы, чым «вялікая касмічная звышдзяржава». Вось і ўзнікае пытанне, а хто сёння ў космасе гаспадар?

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках