25 красавiка 2024, Чацвер, 18:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча знайшла замену расейскай нафце

4
Польшча знайшла замену расейскай нафце

Краіна прадаўжае скарачаць пастаўкі нафты з РФ.

Амаль палова сырой нафты, якая імпартуецца ў Польшчу кампаніяй PKN Orlen, паступае не з Расеі. Гэта з'яўляецца вынікам дыверсіфікацыі паставак сыравіны, паведамляе «Радыё Польшча».

Напрыклад, пашыраецца супрацоўніцтва з Saudi Aramco Oil Company. Заключаныя новыя кантракты на пастаўкі саудаўскай нафты на нафтаперапрацоўчыя заводы PKN Orlen, а таксама набыццё цяжкага мазуту, вырабленага Orlen Lietuva, саудаўскім партнёрам.

Гандлёвыя стасункі з саудаўскім канцэрнам PKN Orlen устанавіў у 2016 годзе шляхам падпісання першага кантракту на пастаўку сырой нафты паводле доўгатэрміновага кантракту. У красавіку 2018 года ў рамках палітыкі дыверсіфікацыі паставак кампаніі падпісалі дадатак да пагаднення, згодна з якім аб'ём паставак саудаўскай нафты павялічыўся да 300 000 тонаў сыравіны за месяц.

Дзякуючы праведзенай PKN Orlen палітыцы дыверсіфікацыі напрамкаў паставак цяпер 30% сырой нафты, што перапрацоўваецца на ўсіх НПЗ кампаніі ў Польшчы, Літве і Чэхіі, паступае не з Расеі.

У той самы час амаль 50 адсоткаў сырой нафты, якая імпартуецца ў Польшчу, пастаўляецца не з Расеі.

У цяперашні час сырая нафта з Нарвегіі, Анголы, Нігерыі і Саудаўскай Аравіі імпартуецца на нафтаперапрацоўчы завод PKN Orlen у Плоцку ў дадатак да расейскай сырой нафты.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках