25 красавiка 2024, Чацвер, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікдзень-2019: Цікавыя традыцыі святкавання ў розных краінах свету

1
Вялікдзень-2019: Цікавыя традыцыі святкавання ў розных краінах свету

Вялікдзень – галоўная ўрачыстасць для хрысціянаў.

Рэдакцыя сайта hochu.ua сабрала велікодныя традыцыі з усяго свету, якія нам не знаёмыя. Журналісты апавядаюць пра звычаі іншых краінаў на Вялікдзень-2019, сярод якіх былі нават распальванні вогнішчаў і абліванне вадой.

ІТАЛІЯ

Цікавай традыцыі прытрымліваюцца італьянцы кожны Вялікдзень – падчас велікоднага святкавання Італія, якая звычайна напоўненая гукамі смеху і гучных размоваў, апускаецца ў цішыню. Вернікі збіраюцца разам і ўдзельнічаюць у працэсіях, несучы царкоўны крыж па гарадскіх вуліцах. Падчас гэтай хрысціянскай працэсіі гаварыць паміж сабой не прынята.

Фінляндыі

У дзень Вялікадня фіны цэлымі сем'ямі выходзяць на вуліцы, каб паўдзельнічаць у нядзельных працэсіях. Дзеці бяруць з сабой дудкі і барабаны і гучна апавяшчаюць навакольнаму свету, што дні жалобы і смутку скончаныя. Пад вечар жыхары Фінляндыі запальваюць традыцыйныя вогнішчы, якія сімвалізуюць святло і абнаўленне.

АНГЛІЯ

У Вялікую пятніцу жыхары туманнага Альбіёна імкнуцца есці вельмі сціпла. Але ў гэты дзень яны могуць дазволіць сабе традыцыйныя булачкі з разынкамі, якія заўсёды ўпрыгожваюць крыжам з палівы. Гэтая велікодная выпечка аддалена нагадвае нашы кулічы. Ёсць у іх яшчэ адна велікодная традыцыя – англічане мяркуюць, што калі дакрануцца да пухнатых галінак вярбы, па-нашаму коцікаў, то яны абавязкова будуць шчаслівыя.

Гішпанія

Гішпанцы прывыклі да таго, што пачынаючы з Вербнай нядзелі і да самага Вялікадня па іх краіне праходзяць традыцыйныя шэсці. У іх удзельнічаюць розныя рэлігійныя брацтвы, якія апранутыя ў доўгія адзенні, каўпакі і маскі. Гэтыя людзі ходзяць па вуліцах, молячы аб прабачэнні за ўсе грахі, якія яны здзейснілі.

НЯМЕЧЧЫНА

Папулярнага цяпер велікоднага зайца прыдумалі немцы. Ён прыносіць фарбаванкі дзецям, хаваючы іх у траве або пад кустамі. Дзятва з вялікім азартам шукае велікодныя яйкі, бо сярод іх трапляюцца і шакаладныя. Яшчэ ў Нямеччыне да Вялікадня ў многіх дамах ставяць у вазы галінкі вярбы і свежыя кветкі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках