19 красавiка 2024, Пятніца, 22:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У МЗС Польшчы прапануюць скасаваць роўмінг для краінаў Усходняга партнёрства

4
У МЗС Польшчы прапануюць скасаваць роўмінг для краінаў Усходняга партнёрства

Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы кажа пра паглыбленне партнёрства і ўзаемадзеянне краінаў.

У рамках праграмы Еўразвязу Усходняе партнёрства Польшча мае намер прапанаваць скасаванне роўмінгу для грамадзянаў гэтых краінаў. Пра гэта ў інтэрв'ю PAP заявіў намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ва ўсходніх пытаннях Марцін Пшыдач.

Еўрапейскаму Звязу варта скасаваць плату за роўмінг для краінаў Усходняга партнёрства, сказаў дыпламат. Прапанова з'яўляецца часткай мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне статусу праекта Усходняга партнёрства.

Пшыдач адзначыў, што скасаванне платы за роўмінг "вельмі адчуюць простыя людзі, у тым ліку ўкраінцы, якія жывуць у Польшчы".

Праект "Усходняе партнёрства" аб'ядноўвае Еўрапейскі Звяз, Азербайджан, Беларусь, Арменію, Грузію, Малдову і Украіну.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках