17 красавiка 2024, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гомельдрэў» зноў спрацаваў у велізарны мінус

6
«Гомельдрэў» зноў спрацаваў у велізарны мінус

Адно з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў апублікавала справаздачу пра вынікі дзейнасці за 2018 год.

З прапанаваных звестак вынікае, што чыстыя страты «Гомельдрэва» склалі 35,8 млн рублёў, што амаль у два разы больш, чым год таму.

Сума чыстых стратаў складае траціну ўсёй выручкі арганізацыі. Страты звязаныя з інвестыцыйнай і фінансавай дзейнасцю прадпрыемства, піша gomel.today.

Доўгатэрміновыя абавязальніцтвы прадпрыемства на стан 31 снежня 2018 года дасягнулі 551 млн рублёў. Пры тым, што ўласны капітал арганізацыі складае ўсяго 15 млн рублёў. У выніку ні адзін з нарматыўных каэфіцыентаў, зацверджаных Пастановай Саўміна ад 12.12.2011 № 1672 «Аб вызначэнні крытэрыяў ацэнкі плацежаздольнасці суб'ектаў гаспадарання», прадпрыемствам не выконваецца.

З станоўчых тэндэнцый варта адзначыць рост выручкі ад рэалізацыі прадукцыі прадпрыемства амаль на траціну і павелічэнне сярэдняспісачнай колькасці супрацоўнікаў больш чым на 70 чалавек.

Адзначым, што ў адпаведнасці з указам Лукашэнкі ад 24.06.2015 № 257 «Аб некаторых пытаннях набыцця актываў банкаў, сфармаваных пры крэдытаванні арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці, і ўдакладненні ліміту ўнутранай дзяржаўнай пазыкі», ААТ «Гомельдрэў» прапанаваная адтэрміноўка ў выплаце адсоткаў, налічаных са студзеня 2019 года да снежня 2019 года ўключна, а таксама асноўнай пазыкі, адтэрмінаваных і нявыплачаных адсоткаў, якiя прыпадаюць да выплаты ў названы перыяд з пагашэннем адтэрмінаваных сумаў асноўнай пазыкі і адсоткаў у час да не пазнейшы за апошні працоўны дзень у студзені 2020 года. Такім чынам, у прадпрыемства ёсць яшчэ два гады для выпраўлення існага фінансавага становішча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках