25 красавiка 2024, Чацвер, 15:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёмасць Біла Гейтса перавысіла 100 мільярдаў даляраў

5
Маёмасць Біла Гейтса перавысіла 100 мільярдаў даляраў
БІЛ ГЕЙТС

Бізнэсмэн паклапаціўся пра дыверсіфікацыю свайго партфеля.

Маёмасць Біла Гейтса на гэтым тыдні перавысіла адзнаку 100 млрд даляраў.

Пра гэта піша Forbes.

Як адзначаецца, гэта адбылося дзякуючы росту кошту акцый Microsoft напярэдадні выхаду фінансавай справаздачы (будзе апублікаваная 24 красавіка). Гейтс застаецца на другім месцы ў спісе найбагацейшых людзей свету.

Паводле звестак Forbes Real-time (ацэньвае капіталы найбагацейшых у рэжыме рэальнага часу), Гейтс саступае толькі заснавальніку Amazon Джэфу Безасу, маёмасць якога на гэты момант ацэньваецца на 153,2 млрд даляраў.

Самаму багатаму чалавеку ў свеце неўзабаве давядзецца расстацца з часткай сваёй маёмасці. Безас і ягоная былая жонка Макензі цяпер заканчваюць падзел маёмасці пасля разводу.

У пачатку красавіка пара заявіла, што Макензі Безас атрымае чвэрць дзелі былога мужа ў Amazon. Цяпер кошт такога пакета ацэньваецца больш чым на 35 млрд даляраў.

Маёмасць Гейтсу прынесла тэхналагічная кампанія Microsoft, якую ён заснаваў разам з Полам Аленам у 1975 годзе (Ален памёр у кастрычніку 2018 года).

Гейтс паклапаціўся пра дыверсіфікацыю свайго партфеля: цяпер на акцыі Microsoft прыпадае менш за 12,5% ягонай маёмасці.

Большай часткай актываў Гейтс валодае праз сваю інвесткампанію Cascade Investments. У тым ліку дзеллю ў холдынгавай кампаніі Berkshire Hathaway, заснаванай ягоным сябрам Уорэнам Бафетам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках