29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы зноў выйшлі на пратэст

18
Берасцейцы зноў выйшлі на пратэст
ФОТА: B-G.BY

Праз спартовае мерапрыемства праціўнікі завода змянілі месца акцыі.

Апоўдні 21 красавіка на плошчы Леніна зноў пачалі збірацца людзі, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода пад Берасцем. Паколькі плошча амаль цалкам была занятая мерапрыемствам у рамках Еўрапейскіх гульняў, людзі перайшлі да помніка Леніна. Тут жа супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі іх пра адказнасць за ўдзел у незаконным масавым мерапрыемстве, піша «Брестская газета».

ФОТА: B-G.BY

Паводле словаў праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, каля помніка сабралася больш за 200 чалавек. На месцы вёўся збор подпісаў пад калектыўным зваротам да Лукашэнкі.

У лютым летась пад першым калектыўным зваротам з нагоды акумулятарнага завода ў адміністрацыю Лукашэнкі падпісаліся больш за 38 тысячаў чалавек. Пасля гэтага была створаная камісія, якую ўзначаліла намесніца міністра прыроды Ія Малкіна. Камісія сустракалася з жыхарамі Берасця і раёна ў аблвыканкаме, а праз некалькі тыдняў актывісты атрымалі адказ, што парушэнняў у будаўніцтве завода не знойдзена.

ФОТА: B-G.BY

Нагадаем, у Берасці больш за год ідзе актыўная кампанія супраць з'яўлення акумулятарнага завода «АйПаўэр» у СЭЗ «Брэст», які ўваходзіць у склад «Першай акумулятарнай кампаніі». Больш за год ініцыятыўная група берасцейцаў і жыхароў раёна, а таксама яе прыхільнікі ўвесь час кажуць пра шматлікія парушэнні на розных этапах рэалізацыі праекта. Прадстаўнікі завода, прыродаахоўных арганізацый і чыноўнікі запэўніваюць, што асцярогі марныя і парушэнняў няма.

ФОТА: B-G.BY

Пачынаючы з 4 сакавіка мінулага года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць будаўніцтва ў СЭЗ «Брэст» акумулятарнага завода. Толькі раз улады дазволілі ім сабрацца і пратэставаць – мітынг «Берасцейкі супраць свінцу» прайшоў 29 красавіка ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў і сабраў блізу 2000 чалавек. Надалей шматлікія заяўкі на правядзенне мітынгаў і пікетаў супраць завода былі адхіленыя.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках