25 красавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі хочуць размарозіць сямейны капітал

6
У Беларусі хочуць размарозіць сямейны капітал

На што могуць дазволіць выдаткоўваць гэтыя грошы.

Улады хочуць пашырыць спіс прычынаў, з якіх шматдзетныя сем'і змогуць датэрмінова атрымліваць і выдаткоўваць сямейны капітал. У Мінпрацы апавялі, якія варыянты разглядаюцца для «размарозкі» гэтых выплатаў.

– Беручы пад увагу звароты шматдзетных сем'яў, у цяперашні час прапрацоўваюцца іншыя кірункі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу (на паляпшэнне жыллёвых умоваў, атрыманне адукацыі, аплату такіх медыцынскіх паслуг, як зубапратэзаванне), – паведамляюць у Мінпрацы.

Цяпер сямейны капітал можна выдаткоўваць датэрмінова на атрыманне чальцом (чальцамi) сям'і платных медыцынскіх паслуг, што робяцца арганізацыямі аховы здароўя.

Праграма сямейнага капіталу, якую запусцілі з 2015 года, заканчваецца сёлета, але яе прапануюць прадоўжыць да 2024-га. Улады таксама маюць намер мадэрнізаваць праграму сямейнага капіталу. Адно з змяненняў, якія могуць прыняць, – дазволіць выкарыстоўваць сямейны капітал пасля дасягнення дзіцем трохгадовага ўзросту.

– Стаіць пытанне пра размарозку сямейнага капіталу. Калі на гэты момант сям'я можа ім скарыстацца, толькі калі дзіцяці споўніцца 18 гадоў, то цяпер будзе стаяць пытанне пра тое, каб яго размарозіць, калі дзіцяці споўніцца 3 гады, выкажам здагадку, – апавядала раней старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў» Таццяна Краўчанка. – І можна будзе яго выкарыстоўваць на будаўніцтва жылля, на лекаванне, на адукацыю, на павелічэнне пенсіі для мамы. Гэтыя пытанні разглядаюцца. Таксама разглядаецца пытанне, як размарозіць ужо прызначаныя сямейныя капіталы.

Праграма сямейнага капіталу прадугледжвае, што пры з'яўленні трэцяга і наступных дзяцей сям'і пераводзяць 10 тысячаў даляраў на спецыяльны рахунак. Сродкі можна выдаткаваць, калі дзіцяці, на якога аформлены капітал, споўніцца 18 гадоў – на паляпшэнне жыллёвых умоваў, аплату адукацыі або лекаванне. Грошы не выдаюцца на рукі, а захоўваюцца на спецыяльным дэпазіце ў Беларусбанку. Адсоткі, якія налічваюць на ўклад, вызначае Мінфін, і яны прывязаныя да стаўкі LIBOR.

У Беларусі на пачатак гэтага года было адкрыта блізу 62,8 тысячы дэпазітных рахункаў на сямейны капітал. Іхняя агульная сума склала 628,69 мільёна даляраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках