29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта самае вялікае свята. Яно нам дае надзею»

«Гэта самае вялікае свята. Яно нам дае надзею»
ФОта: «Радыё Рацыя»

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначылі гарадзенскія грэка-каталікі.

Свята Уваскрашэння Хрыстовага адзначыла Беларуская Грэка-каталіцкая Царква з Малой Павячэрніцы, Ютрані і Літургіі. Яны прайшлі на пераломе суботы і нядзелі: з 20-га па 21-га красавіка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Чым ёсць свята, які ўкладаюць у яго сэнс, – кажуць вернікі парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні.

– Гэта самае вялікае свята, канешне. Яно нам дае надзею. Напаўняе сэрца радасцю. Надзею на вечнае жыццё.

– Гэта вялікае свята. Гэта свята ўсіх святаў, ад якога бярэ пачатак наша вера. Каб не верыў, што ёсць уваскрашэнне, то і няма нашай веры. Для гэтага, я так думаю, варта жыць, маліцца і думаць, што там спаткаемся усе, што там на нас чакае добры Бог.

ФОта: «Радыё Рацыя»

Да малітоўнага жыцця грэка-каталіцкай парафіі чынам майстрыцы далучылася польская грамадзянка, якая некалькі гадоў жыла ў беларускай Гародні.

Беата Барась, прачуленая жыццём беларускіх грэка-каталікоў, на працягу трох гадоў вырабіла плашчаніцу, якая цяпер выносіцца на Вялікую Пятніцу. Гэтая плашчаніца, з беларускімі надпісамі, стала вернікам сапраўдным скарбам.

Кажа ўдзельніца парафіі Маці Божае Фацімскай у Гародні:

– У яе паўстала ідэя зрабіць для нас падарунак. Гэта вельмі вялікая праца. Гэта проста немажліва ўявіць. Як доўга яна працавала! Яе тата палічыў, колькі крыжыкаў ёй давялося зрабіць, атрымалася больш чым 20 тысяч.

Вялікдзень у Гародні праходзіць ва ўсіх каталіцкіх, пратэстанцкіх храмах, малітоўных дамах. Праваслаўныя вернікі будуць адзначаць Вялікдзень у наступную нядзелю, 28-га красавіка. 

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках