20 красавiка 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Украінцы ў Варшаве стаяць у доўгай чарзе да ўрнаў

3
Фотафакт: Украінцы ў Варшаве стаяць у доўгай чарзе да ўрнаў
ФОТА: BELSAT.EU

Украінцы сёння выбіраюць прэзідэнта.

З самай раніцы да амбасады Украіны ў Польшчы сабралася чарга з ахвочых прагаласаваць.

Выбарчыя ўчасткі ва Украіне адкрыліся а 8 гадзін раніцы і будуць працаваць да 20:00. За мяжой галасаванне праводзіцца паводле мясцовага часу. У Польшчы, у пасольстве Украіны ў Варшаве, а таксама ў консульствах у Гданьску, Кракаве і Любліне галасаванне пачалося згодна з планам - таксама а 8 раніцы і скончыцца а 20, паведамляе «Белсат».

ФОТА: BELSAT.EU
ФОТА: BELSAT.EU

Амбасада Украіны ў Варшаве апублікавала сёння раніцай фатаграфіі сотняў людзей, якія чакаюць у чарзе для галасавання.

ФОТА: BELSAT.EU

Грамадзяне Украіны, якія пражываюць у Польшчы, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў у асноўным галасавалі за канкурэнта цяперашняга кіраўніка дзяржавы - Уладзіміра Зяленскага.

Паводле апытанняў сярод тых, хто запэўнівае, што абавязкова возьме ўдзел у выбарах, за Зяленскага гатовыя прагаласаваць 73%. Пятро Парашэнка можа разлічваць на 27% падтрымкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках