Пісьменнік Дзмітрый Быкаў прыйшоў у прытомнасць
9- 21.04.2019, 15:45
- 16,822
Яго перавялі на самастойнае дыханне.
Дзмітрый Быкаў прыйшоў у прытомнасць, паведамілі лекары.
Лекары маскоўскага НДІ ім. Бурдэнкі перавялі пісьменніка і паэта Дзмітрыя Быкава на самастойнае дыханне.
Пра гэта распавёў старшыня рэдакцыйнай рады «Новай газеты» Дзмітрый Муратаў.
«Сёння а 14 гадзіне ў сувязі з паляпшэннем самаадчування Быкаў быў пераведзены на самастойнае дыханне, ён рэагуе на зварот лекараў і блізкіх», - паведаміў ён.