19 красавiка 2024, Пятніца, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусам трапіць у Польшчу пешшу, на веласіпедзе ці на байдарках

2
Як беларусам трапіць у Польшчу пешшу, на веласіпедзе ці на байдарках

На Аўгустоўскім канале адкрываецца новы сезон.

З 1 траўня аднаўляецца работа пункта пропуску «Лясная» - «Рудаўка» на Аўгустоўскім канале.

У гэтым месцы беларуска-польскую мяжу можна пераадолець пешшу, на ровары або байдарках. Як паведамілі vgr.by у Гарадзенскай рэгіянальнай мытні, сезонны пункт пропуску будзе працаваць з 1 траўня да 1 кастрычніка з 8 да 20 гадзін.

Дарэчы, за мінулы год мяжу на Аўгустоўскім канале перасеклі больш за тры тысячы турыстаў, гэта больш, чым у 2017 годзе.

У асноўным, людзі пераходзяць мяжу пешшу або на роварах, і толькі 11 працэнтаў па вадзе. Больш за 60 адсоткаў усіх турыстаў - гэта грамадзяне, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках