19 красавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі падчас нядзельнай пропаведзі ўспомніў пра жыхароў усходняй Украіны

Папа Рымскі падчас нядзельнай пропаведзі ўспомніў пра жыхароў усходняй Украіны
ФОТА: EPA

Пантыфік адзначыў неабходнасць гуманітарных ініцыятыў, накіраваных на дасягненне міру на Данбасе.

Падчас велікоднай пропаведзі ў Ватыкане 21 красавіка папа рымскі Францыск згадаў жыхароў усходу Украіны.

Пра гэта паведамляе "ВВС Україна".

«Няхай гэтая Вялікдзень прынясе задавальненне для жыхароў усходняй Украіны, што пакутуюць ад канфлікту... Няхай Гасподзь заахвоціць ініцыятывы гуманітарнай дапамогі і тыя, якія накіраваны на дасягненне доўгачасовага міру», - сказаў Папа Рымскі.

Францыск таксама згадаў у сваёй гаміліі пра іншыя канфлікты, у тым ліку ў Сірыі, Лівіі, Ізраілі і Палестыне, Судане і Паўднёвым Судане, Камеруне, Буркіна-Фасо. Папа Рымскі таксама асудзіў выбухі ў Шры-Ланцы.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскім войскам і баевікамі, якіх падтрымлівае Расея, і якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога.

У сувязі з баявымі дзеяннямі на Данбасе пагоршылася гуманітарная сітуацыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках