25 красавiка 2024, Чацвер, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ляшэнка: Каманда «Белнафтахіма» і дырэктары нафтаперапрацоўчых заводаў выязджаюць на «Транснафту»

9
Ляшэнка: Каманда «Белнафтахіма» і дырэктары нафтаперапрацоўчых заводаў выязджаюць на «Транснафту»
ФОТА: TUT.BY

Менск і Масква абмяркуюць пастаўкі нафты 23 красавіка.

Прадстаўнікі Беларусі і Расеі маюць намер правесці сустрэчу ў пытаннях пастаўкі нафты 23 красавіка, заявіў віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка.

«Каманда «Белнафтахіма» і дырэктары нафтаперапрацоўчых заводаў выязджаюць на «Транснафту» ў аўторак на наступным тыдні для абмеркавання сітуацыі», - сказаў Ляшэнка.

Віцэ-прэм'ера цытуе дзяржагенства БелТА.

Са слоў І.Ляшэнкі, «Транснафта» заяўляе, што прымае ўсе неабходныя меры для максімальнай адпампоўкі нафты з павышаным утрыманнем хларыду і падмешваннем больш якаснай нафты. «Абяцаюць, што найбліжэйшы час сітуацыя стабілізуецца», - дадаў ён.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што сітуацыя склалася няштатная. З ягоных слоў, рэзкае падвышэнне ўтрымання хларыдаў у нафце патрабуе аптымізацыі рэжыму працы заводаў. Перш за ўсё - у плане прыняцця ахоўных захадаў, дакладнай каардынацыі і памяншэння загрузкі НПЗ, каб не дапусціць пашкоджання абсталявання.

«Момант досыць адказны, бо цяпер ідзе пасяўная, паліва запатрабаванае як ніколі, і разам з гэтым досыць запатрабаваны наш прадукт сёння на экспартных рынках. Кошты пікава высокія, таму мы маем як эканамічныя, так і тэхнічныя выдаткі», - сказаў І.Ляшенка.

Віцэ-прэм'ер таксама адзначыў, што тэхнічныя выдаткі прадпрыемстваў будуць вызначаныя ў перыяд капрамонту ў жніўні-верасні.

Як паведамлялася, 19 красавіка позна ўвечары канцэрн «Белнафтахім» заявіў пра рэзкае пагаршэнне якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. Прэс-сакратар канцэрна Марына Касцючэнка заяўляла, што ўтрыманне хлорарганічных злучэнняў у нафце Urals перавышаюць «у дзясяткі разоў гранічныя значэнні паводле стандарту».

Прэс-сакратарка адзначыла, што адбор узораў праводзіўся ў прысутнасці прадстаўніка ПАТ «Транснафта» ў Беларусі. Дарадца прэзідэнта «Транснафты», прэс-сакратар Ігар Дзёмін заявіў, што «сітуацыя з якасцю павінна нармалізуецца да панядзелка-аўторка наступнага тыдня».

Інцыдэнт адбыўся на фоне адмовы расейскага боку падтрымаць прапанову Менска пра пазапланавае павелічэнне тарыфу на транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі на 23% у сувязі з неабходнасцю забеспячэння экалагічнай бяспекі пры транзіце і тым, што беларускі тарыф з'яўляецца самым нізкім сярод краін-транзіцёраў.

Разам з тым Лукашэнка на нарадзе з урадам 11 красавіка заявіў пра магчымасць закрыцця на рамонт нафтаправодаў, якія забяспечваюць транзіт расейскай нафты. З ягоных слоў, такое рашэнне абгрунтаванае з улікам закрыцця расейскага рынку для шэрагу беларускіх тавараў, якія кіраўнік назваў «санкцыямі».

Прэзідэнт «Транснафты» Мікалай Токараў заяўляў, што нафтаправоды на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца ў здавальняючым стане і не маюць патрэбы ў прыпынку на рамонт.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках