19 красавiка 2024, Пятніца, 15:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-5 парадаў для эканоміі паліва

6
Топ-5 парадаў для эканоміі паліва

Як беларусам зэканоміць на фоне штотыднёвага падаражання бензіну.

Летась цэны н аўтамабільнага паліва павышаліся 27 разоў, у 2019-м яны ўжо паспелі, па капейцы за заход, вырасці дзевяць разоў. Як паведамлялася нядаўна, канцэрн «Белнафтахім» мае намер працягнуць палітыку стрыманай змены коштаў нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку, піша interfax.by.

Таму мае сэнс успомніць некалькі простых, але дзейсных парадаў для эканоміі паліва.

Хуткія старты, залішнія паскарэнні і інтэнсіўныя тармажэнні падчас язды адчувальна ўплываюць на выдатак паліва. Мала таго, што спакойнае кіраванне павышае вашу бяспеку, звычка ўважліва пралічваць дарожную сітуацыю, разам са звычкамі крыху раней перамыкацца на больш высокую перадачу, часцей рухацца накатам, загадзя здымаць нагу з педалі газу перад святлафорам, не злоўжываць рэзкім манеўраваннем і г.д. дазваляе значна эканоміць.

Таксама, мяркуючы, што ў заторы ці перад рэгуляваным скрыжаваннем прыйдзецца прастаяць досыць доўга, варта заглушыць рухавік, не даючы яму працаваць у халастым рэжыме.

Правільна рэгулюйце ціск у шынах, перыядычна яго правярайце - гэта, да таго ж, падоўжыць тэрмін эксплуатацыі покрывак, знізіць рызыку зніжэння кіравальнасці аўтамабіля. Спецыялісты рэкамендуюць шыны з нізкім супрацівам качэнню.

Выкарыстоўвайце высакаякасныя энергазберагальныя маторныя і трансмісійныя алівы. Яны прапаноўваюцца ў досыць шырокім асартыменце сінтэтыкі і паўсінтэтыкі, і здольныя зэканоміць, як паказваюць тэсты, да 2% паліва.

Старайцеся без асаблівай неабходнасці не карыстацца кандыцыянерам і іншымі дадатковымі спажыўцамі энэргіі. З іншага боку, варта памятаць, што адкрытыя вокны і люк у спякотнае надвор'е таксама павялічваюць выдаткі, хай і не так адчувальна.

Усё, што змяняе аэрадынаміку аўтамабіля, уплывае і на паліўны выдатак. Павялічваюць яго любыя прыстасаванні - ад багажных боксаў абцякальнай формы да спойлераў і накладак.

Калі выконваць усе гэтыя правілы, спажыванне паліва, як паказвае практыка, можна знізіць амаль на траціну.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках