28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: Ганаруся сваёй камандай

5
Вікторыя Азаранка: Ганаруся сваёй камандай
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА

Тэнісістка ўпэўненая, што ў нацыянальнай каманды Беларусі вялікая будучыня.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка зрабіла паведамленне ў сваім Instagram.

«Нават нягледзячы на тое, што мы саступілі ў вельмі цяжкай гульні, я пакінула пляцоўку з усмешкай не праз вынік, а таму, што для мяне гэта падобна толькі на пачатак нашага падарожжа! Я ганаруся сваёй камандай. Я радая магчымасці гуляць за сваю краіну і ўпэўненая, што ў нас вялікая будучыня!

Дзякуй, дамы! Давайце прадаўжаць... Гэта будзе весела.

Усім заўзятарам вялікі дзякуй за бяссонныя ночы», - напісала Азаранка.

Нагадаем, што сёння нацыянальная каманда Беларусі саступіла Аўстраліі ў паўфінале Кубка Федэрацыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках