25 красавiка 2024, Чацвер, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны: Усіх з сумленнымі выбарамі - рэдкай штукай на тэрыторыі былога СССР

10
Навальны: Усіх з сумленнымі выбарамі - рэдкай штукай на тэрыторыі былога СССР
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны пасля выбараў, якія прайшлі ва Украіне, зычыць украінцам росквіту.

Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны павіншаваў украінцаў з сумленнымі выбарамі. Пра гэта ён напісаў у сваім Twitter увечары 21 красавіка.

"Віншую Украіну і ўкраінцаў. Тых, чый кандыдат перамог - з перамогай. Тых, чый саступіў - з годнай паразай ва ўпартай барацьбе. Усіх з сумленнымі выбарамі - рэдкай штукай на тэрыторыі былога СССР. Хай Украіна квітнее, і Расеі ад гэтага будзе толькі добра", - заявіў Навальны.

21 красавіка ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндаваў шоўмэн Уладзімір Зяленскі і дзейны прэзідэнт Пятро Парашэнка. Паводле звестак "Нацыянальнага экзіт-пола 2019", які правялі Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі, Фонд "Дэмакратычныя ініцыятывы" імя Ілька Кучарыва і Цэнтр Разумкова, за Зяленскага прагаласавалі 73% рэспандэнтаў, за Парашэнку - 25,5%.

Апошні пасля абвяшчэння папярэдніх звестак "Нацыянальнага экзіт-пола" сказаў, што ў наступным месяцы пакіне пасаду кіраўніка дзяржавы, але не сыдзе з палітыкі. Зяленскі паведаміў, што Парашэнка павіншаваў яго з перамогай.

З вынікаў апрацоўкі 90,1% пратаколаў, Зяленскі набраў 73,16% галасоў, Парашэнка - 24,5%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках