20 красавiка 2024, Субота, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прагаласавалі за Уладзіміра Зяленскага

4
У Беларусі прагаласавалі за Уладзіміра Зяленскага

ЦВК Украіны падлічыў 100% пратаколаў у замежнай акрузе.

У замежнай выбарчай акрузе на паўторных выбарах прэзідэнта Украіны дзейны кіраўнік дзяржавы Пятро Парашэнка атрымаў падтрымку 54,73% выбарцаў, Уладзімір Зяленскі - 43,78%.

Пра гэта сведчаць звесткі ЦВК пасля апрацоўкі 100% электронных пратаколаў.

Так, Парашэнка атрымаў большасць галасоў украінцаў у 45 з 72 краін свету. За яго за мяжой прагаласавалі 32 749 (54.73%) грамадзян Украіны.

Зяленскі атрымаў больш галасоў у 24 краінах. За яго агулам за мяжой аддалі свае галасы 26 196 (43.78%) выбарцаў.

Адзначым, што ў трох краінах галасы ўкраінцаў, якія ўзялі ўдзел у выбарах, размеркаваліся паміж кандыдатамі пароўну: па 49,2% у Алжыры (прагаласавалі 63 выбарцы), па 50% у Кувейце (92) і па 48,52% у Чылі (68 ).

Прыход украінцаў за мяжой у другім туры выбараў прэзідэнта склаў 59 830 чалавек, што крыху вышэй у параўнанні з галасаваннем 31 сакавіка. Тады прагаласавалі 55 031 чалавек.

Больш за ўсё грамадзян Украіны прагаласавала ў 5 краінах ЕЗ: Польшчы (прагаласавалі 7 880 украінцаў, з якіх 50,65% - за Зяленскага), Нямеччыне (6 962 грамадзяніна, 55,15% - за Парашэнку), Італіі (5 901 чалавек, 62,14% - за Парашэнка), Чэхіі (5 167 грамадзян, 59,02% - за Зяленскага) і Гішпаніі (4 813 чалавек, 56,01% - за Парашэнку).

Найбольшую падтрымку Парашэнка атрымаў ад суайчыннікаў у В'етнаме (79.45%) і ў Нідэрландах (74.61%), а Зяленскі - на Кубе (84.88%) і ў Бразіліі (75%).

Адзначым таксама, што ў краінах, якія мяжуюць з Украінай, большасць украінцаў аддалі свае галасы Зяленскаму. Так, у Беларусі за яго прагаласавалі 68.48% выбарцаў, у Вугоршчыне - 50.56%, у Малдове - 71.31%, у Польшчы - 50.65%, Славакіі - 51.88%. Дзейны прэзідэнт атрымаў перамогу ў Румыніі. За яго прагаласавалі 52% выбарцаў.

Дадамо, што ўкраінцы не змаглі прагаласаваць на тэрыторыі РФ, бо ЦВК у канцы 2018 года, ліквідавала ўсе пяць замежных выбарчых участкаў у гэтай краіне, створаных у 2012 годзе на сталай аснове. Гэтыя ўчасткі былі перанесеныя ў пасольства Украіны ў Грузіі, Казахстане і Фінляндыі.

Для галасавання на паўторных выбарах прэзідэнта Украіны за мяжой у амбасадах і консульствах Украіны, як і ў першым туры, у 72 краінах свету быў сфармаваны 101 замежны выбарчы ўчастак. Больш за ўсё участкаў адкрылі ў Нямеччыне - 5, ЗША, Польшчы, Італіі (па 4), а таксама Канадзе, Гішпаніі і Турцыі (па 3). Усяго для галасавання 21 красавіка ЦВК перадала ў замежныя выбарчыя ўчасткі 436 528 бюлетэняў, а на момант заканчэння галасавання ў спісы выбарцаў на гэтых участках былі ўнесены 448 896 грамадзян Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках