25 красавiка 2024, Чацвер, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея будзе таргавацца з Украінай праз Лукашэнку?

15
Расея будзе таргавацца з Украінай праз Лукашэнку?

Але акно можа быць зачынена ў кожны момант.

У адказ на санкцыі Кіева Масква ўвяла забарону на экспарт нафты і нафтапрадуктаў ва Украіну. Затое нечаканы бонус атрымала Беларусь. Аналітыкі ўпэўненыя: зараз Мунск разгорне шэрыя схемы рээкспарту нафты ў суседнюю краіну на поўную магутнасць. У чым выгада беларускага рэжыму - у матэрыяле РІА «Новости».

Сутнасць забароны

Аб абмежавальных захадах у дачыненні да Украіны прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў 18 красавіка. Экспарт нафты з гэтага часу пад забаронай, а пастаўляць вугаль, дызельнае паліва, бензін і звадкаваныя вуглевадародныя газы (СВГ) можна толькі з адмысловымі дазволамі Мінэканамразвіцця.

Гэта азначае, што Расея ў кожным асобным выпадку будзе разглядаць заяўкі айчынных кампаній на пастаўкі вуглевадароднай сыравіны на ўкраінскі рынак і прымаць асобную пастанову. Фактычна экспарт можна цалкам спыніцца ў кожны момант.

Паводле ацэнак Мінэканамразвіцця, гэтыя меры закрануць тавараабарот больш чым на чатыры мільярды даляраў - гэта блізу 30% леташняга аб'ёму ўзаемнага гандлю. Так Масква адказала на пашырэнне спісу расейскіх тавараў, забароненых для імпарту ва Украіну.

Забарона распаўсюджваецца і на прадукцыю машынабудавання, металаапрацоўкі, лёгкай прамысловасці. Як адзначыў Мядзведзеў, летась гэта былі пастаўкі на 250 мільёнаў даляраў.

Экспэрты звяртаюць увагу: сырая нафта для эканомікі Украіны не крытычная. Наогул, сыравіну Кіеў практычна не закупляе, бо яе няма куды падзець: большасць перапрацоўчых магутнасцяў краіны выведзеныя з ладу.

Значна больш сур'ёзная забарона на экспарт маторнага паліва - бензіну і дызпаліва. Менавіта на нафтапрадукты прыпадае асноўны попыт з боку Украіны, а ключавыя пастаўшчыкі гэтай прадукцыі - расейскія і беларускія кампаніі.

Агулам яны забяспечваюць да 80% украінскага імпарту гаручага. Прычым частка прадукцыі трапляла ў краіну дзякуючы беларускаму рээкспарту. Усё, што Беларусь закупляла ў Расеі, але не выкарыстала сама, прадавалі - у асноўным ва Украіну.

Хітры хаўруснік

Толькі за першыя сем месяцаў мінулага года беларусы завезлі 2,3 мільёна тон нафтапрадуктаў з Расеі на суму звыш 900 мільёнаў даляраў. Рэальная патрэба рэспублікі ў нафтапрадуктах значна ніжэйшая. Для параўнання: пяць гадоў назад імпарт не перавышаў і 90 тысяч тон.

Каб змагацца з рээкспартам, з лістапада Расея абмежавала пастаўкі ў Беларусь бензіну, дызельнага паліва і мазуту - да канца бягучага года.

Як патлумачылі ў Мінэнэрга, бязмытны экспарт нафтапрадуктаў у Беларусь немэтазгодны - рэспубліка цалкам забяспечвае сябе за кошт перапрацоўкі расейскай нафты. А вось лішкі Менску ні да чаго: хаўруснік пастаўляе іх у суседнюю Украіну, зарабляючы мільярды даляраў.

Зрэшты, у эфектыўнасці падобных мер аналітыкі не ўпэўненыя. "З умоўных 100 тон на дзень, калі сама Беларусь спажывае дзесяць тон, астатнія 90 можна спакойна перапрадаць. А ўлічваючы летні сезон і паніжаны расход нафтапрадуктаў, вызваляецца істотны аб'ём", - адзначае незалежны эканамічны эксперт Антон Шабаноў.

"Выкручванне рук" або магчымасць зарабіць

Эксперты звяртаюць увагу на тое, што Масква дэ-факта адкрыла Менску магчымасць разгарнуць схемы рээкспарту.

"Зразумела, пашырэнне шэрага імпарту будзе неафіцыйна падтрымлівацца беларускімі ўладамі, бо Менск сапраўды незадаволены заканчэннем падатковага манеўру, які цяпер праводзіцца ў Расеі і звязаны з абнуленне мыт на нафту і нафтапрадукты", - мяркуе Аляксей Громаў, дырэктар энэргетычнага кірунку Інстытута энэргетыкі і фінансаў.

Лукашэнка ўжо назваў падатковы манеўр у расейскай нафтавай галіне "выкручваннем рук". Але абнуленне мыт у дачыненні да нафтапрадуктаў - прынцыповая задача для расейскіх уладаў. Гэта зніжае нагрузку на бюджэт і дазваляе субсідаваць уласную нафтаперапрацоўку. Іншая справа, што Беларусь пазбаўляецца канкурэнтных пераваг.

Таму цяперашняя забарона для Украіны бачыцца аналітыкам як досыць хітры манеўр. З аднаго боку, гэта штурхае Беларусь на пашырэнне шэрага рээкспарту. З іншага, калі беларускія партнёры занадта захопяцца, Масква атрымае чарговы вагар ціску на Лукашэнку.

"Такім чынам, мы дазваляем беларусам на нейкі час за кошт гэтай забароны трохі знізіць страты ад расейскіх пастаноў абнулення мыт, прапаноўваючы такое вось акно. Але гэта акно мы можам у кожны момант зачыніць, калі нам нешта не спадабаецца" , - рэзюмуе Громаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках