25 красавiка 2024, Чацвер, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі страйкуюць таксісты

13
У Гомелі страйкуюць таксісты

Яны затрымліваюць рух на цэнтральных вуліцах горада.

Раніца панядзелка пачалося са страйку таксістаў. Са слоў аўтамабілістаў, «таксоўкі 155 і 181 вельмі павольна едуць праспектам Леніна, затрымліваючы рух транспарту».

Як паведаміў gomel.today адзін з кіроўцаў, сёння раніцай таксісты збіраліся каля аблвыканкама, каб чарговым разам абмеркаваць сітуацыю: як змагацца з канкурэнтамі «Максім» і 7220, якія, з іх слоў, працуюць нелегальна. Пастанавілі перайсці да актыўных дзеянняў - затрымліваць рух транспарту на галоўных вуліцах горада.

Як доўга прадоўжыцца такая акцыя, адказаць кіроўцы пакуль не могуць.

Нагадаем, першыя страйкі таксістаў, незадаволеных з'яўленнем на гомельскім рынку службы «Максім», пачаліся яшчэ ў лютым. Спачатку арганізавалі сустрэчу ля «Еўраопту» на Хатаевіча, дзе надумалі прыйсці да адзінага выгаднага для ўсіх тарыфу, на наступны дзень сустрэчу паўтарылі - ужо ля аблвыканкаму. «Мы хочам прыцягнуць увагу ўладаў, мы не проста так стаім, мы губляем працу», - казалі тады таксісты.

Аднак, мяркуючы з сённяшніх страйкаў, лютаўская размова так ні да чаго і не прывяла.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках