19 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель запрасіла Зяленскага ў Бэрлін

3
Мэркель запрасіла Зяленскага ў Бэрлін
Ангела Мэркель

Канцлерка Нямеччыны паабяцала і надалей падтрымліваць Украіну.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель павіншавала Уладзіміра Зяленскі з перамогай на выбарах прэзідэнта Украіны, адзначыўшы, што "была б рада неўзабаве прыняць Зяленскага ў Бэрліне". Пра гэта паведамляе liga.net са спасылкай на прэс-службу канцлеркі.

Мэркель таксама паабяцала Украіне далейшую падтрымку ад урада Нямеччыны.

Яна падкрэсліла, што з часу Рэвалюцыі годнасці двухбаковыя стасункі паміж Украінай і Нямеччынай істотна актывізаваліся як у палітычным, так і ў эканамічным, сацыяльным і культурным плане. Са слоў Мэркель, стабілізацыя Украіны і мірнае ўрэгуляванне канфлікту для яе "гэтак жа важныя, як і правядзенне ключавых рэформаў судовай сістэмы, дэцэнтралізацыі і барацьбы з карупцыяй".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках