24 красавiка 2024, Серада, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цімашэнка: Урад Украіны павінен сысці ў адстаўку

14
Цімашэнка: Урад Украіны павінен сысці ў адстаўку
ЮЛІЯ ЦІМАШЭНКА
ФОТА: ТАСС

Лідарка «Бацькаўшчына» заклікала распусціць урад Украіны да выбараў у парламент.

Лідарка Усеўкраінскага аб'яднання «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка заявіла аб неабходнасці сфармаваць новы ўрад да правядзення чарговых парламенцкіх выбараў у краіне, запланаваных на восень гэтага года, а таксама даць магчымасць новаму прэзідэнту змяніць кіраўнікоў сілавога блока і генпракурора, паведамляе zn.ua.

«Ці трэба трываць існы ўрад паўгода? Я думаю, не дзеля таго людзі 75% галасоў аддалі за змены, каб гэты ўрад трываць яшчэ паўгода... Таму калі ў гэтага парламента засталася хоць кропля сумлення, трэба даць магчымасць сфармаваць новы ўрад, які будзе жыць абсалютна ў новых мэтах і задачах», - сказала Цімашэнка на пасяджэнні пагаджальнай рады Вярхоўнай Рады ў панядзелак.

На думку палітыка, фармаванне новага ўрада будзе сведчыць пра тое, што неадкладныя змены «павінны пачацца сёння», а парламент павінен «падставіць плячо новаму кіраўніку дзяржавы», дазволіўшы ажыццяўляць паўнамоцтвы паводле новай канцэпцыі змяненняў ва Украіне.

«Хачу сказаць, што 25% прагаласавалі за дзейную ўладу не таму, што яны яе любяць, а ад таго, што людзі баяцца, каб не пахіснулася наша суверэннасць, наша пазіцыя ў барацьбе з краінай-агрэсарам, нашы накіраваныя на развіццё ўкраінскай нацыі пытанні... таму я думаю, што парламент павінен стаць на абарону суверэнітэту Украіны», - дадала Цімашэнка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках