23 траўня 2019, Чацвер, 7:16
За нашу і вашу свабоду!
Рубрыкі

У Менску эвакуявалі ВНУ праз набой часоў вайны

2

Давялося эвакуяваць прыблізна паўсотні чалавек.

Удзень 22 красавіка з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта эвакуявалі людзей. Пра гэта паведамілі чытачы tut.by. Міліцыя ўдакладняе, што па гэтым адрасе знайшлі набой часоў Другой сусветнай вайны - але ён не небяспечны.

Прыкладна а 13.10 студэнты паведамілі, што эвакуююць корпус БДПУ, які знаходзіцца каля плошчы Незалежнасці ў цэнтры Менска. На месца прыязджала міліцыя, тэрыторыю спачатку ачапілі, але неўзабаве людзям дазволілі вярнуцца назад.

У сталічным МНС падказалі, што гэта не іх выпадак. Пазней сталічная міліцыя напісала ў Twitter пра выпадак на Савецкай, 18 (гэта і ёсць адрас БДПУ):

«Знойдзены 76-мм артылерыйскі набой часоў Вялікай Айчыннай вайны без выбуховага рэчыва. На месцы працуюць сапёры выбухатэхнічнага цэнтра Унутраных войскаў, супрацоўнікі міліцыі. Праводзілася эвакуацыя грамадзян. Жыццю і здароўю грамадзян нічога не пагражае».

Дзе менавіта знайшлі набой, на жаль, не паведамляецца.

У прэс-службе ўніверсітэта падказалі, што давялося эвакуяваць прыблізна паўсотні чалавек з прылеглай тэрыторыі. Але цяпер ВНУ працуе ў звычайным рэжыме.