29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Маці-328» выйшлі на плошчу Незалежнасці ў Менску

6
«Маці-328» выйшлі на плошчу Незалежнасці ў Менску
ФОТА: АЛЕСЬ СІЛІЧ/BELSAT.EU

Яны так і не дачакаліся ўзгаднення законапраекта паводле справы «наркатычнага» заканадаўства.

Родныя зняволеных паводле 328-га «наркатычнага» артыкулу патрабуюць сустрэчы з «дэпутатамі» і прадстаўнікамі саўміна ў справе змяненняў у крымінальным кодэксе. На мінулым тыдні родныя зняволеных сабралі подпісы, правялі сустрэчы з удзелам МУС і саўміна. Тады прагучала, што чыноўнікі паміж сабой абмяркуюць новаўвядзенні і агучаць адказ актывісткам руху «Маці-328», паведамляе «Белсат».

Удзельнікі сустрэчы ставяць мэтай пераканаць МУС і савет міністраў зацвердзіць папраўкі ў артыкул 328 КК, якія прадугледжваюць зніжэнне на падставе частак 2 і 3 артыкула на два гады ніжніх межаў магчымага зняволення, каб яны былі прынятыя ўжо падчас гэтай сесіі «палаты прадстаўнікоў».

Але сёння людзі, якія сабраліся каля будынку ўрада, даведаліся, што ўзгаднення ў справе «наркатычнага» заканадаўства ў будучыні няма.

«Пакуль складана сказаць, што сустрэча мае плён. Мы накіравалі ў «палату прадстаўнікоў» наш зварот з нагоды законапраекта. Але галоўнае, што нас турбуе - адказ савета міністраў, які нам абяцалі агучыць пасля мінулай сустрэчы. Ужо прайшло больш за 10 дзён з таго моманту. Але ўзгаднення законапраекта няма дагэтуль. Таму мы будзем запісвацца ў адміністрацыю Лукашэнкі на асабісты прыём», - распавяла адна з актывістак руху Таццяна Канеўская.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках