23 красавiка 2024, aўторак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Герашчанка: У народа Украіны выявілася вельмі добрая памяць

8
Антон Герашчанка: У народа Украіны выявілася вельмі добрая памяць
Антон Герашчанка
Фота: Facebook

Пятру Парашэнку ўзгадалі абяцанні, якія ён не выканаў.

Учора, 21 красавіка, ва Украіне прайшоў другі тур выбараў прэзідэнта. Паводле яго вынікаў новым прэзідэнтам Украіны стаў Уладзімір Зяленскі.

Сайт Charter97.org звярнуўся па каментар да дэпутата Вярхоўны Рады Украіны, чальца калегіі Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі:

- Вынікі другога тура выбараў ва Украіне сталі чаканымі. Пятро Парашэнка меў велізарны антырэйтынг, ён не выканаў большасці сваіх перадвыбарных абавязацельстваў.

Ён так хацеў, каб яго абралі ў 2014-ім годзе, што даў шэраг нерэалістычных абяцанняў, а ў народа Украіны выявілася вельмі добрая памяць.

Пятру Парашэнку прыгадалі і абяцанне скончыць вайну за некалькі тыдняў, значна падняць заробкі, вярнуць курс даляра да ранейшага курса, што было відавочна нерэальна зрабіць.

Да гэтага дадалося, што за пяць гадоў прэзідэнцтва ён атачыў сябе сябрамі, партнёрамі, якія ўліплі ў карупцыйныя скандалы. Усё гэта было паднятае, успомненае.

Вынікі выбараў ва Украіне паказваюць, што ў краіне ёсць сапраўдная дэмакратыя. Палітык, які не выконвае свае абяцанні, кажа няпраўду, акружае сябе сумнеўнымі асобамі, можа быць не пераабраны на яшчэ адзін тэрмін.

Мы паказалі ўсяму свету, што ў нас ёсць вольныя выбары, якія праводзяцца так, каб кожны ахвотны мог прагаласаваць за свайго кандыдата. Асаблівая роля ў гэтым міністра ўнутраных спраў Украіны - Арсэна Авакава, які не паддаўся на пагрозы і ціск і быў роўнааддалены ад усіх кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках