23 красавiка 2024, aўторак, 23:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сінхроннае плаванне: Беларусь прывезла чатыры медалі з этапу сусветнай серыі ў Казані

2
Сінхроннае плаванне: Беларусь прывезла чатыры медалі з этапу сусветнай серыі ў Казані
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Гэта першы трыумф каманды на міжнароднай арэне пад кіраўніцтвам новага трэнера Алены Святлічнай.

Каманда Беларусі пад кіраўніцтвам новай галоўнай трэнеркі Алены Святлічнай на этапе сусветнай серыі ў сінхронным плаванні ў Казані здабыла чатыры медалі, піша pressball.by.

Трэцяе месца ў адзіночнай адвольнай праграме заняла Васіліна Хандошка. Гэта першы медаль Васіліны на спаборніцтвах такога ўзроўню. У групавых выступах (Кірылюк, Каўцун, Кудзіна, Куляшова, Навасёлава, Прывязенцава, Высоцкая, Валасач, Буцель) здабылі срэбра ў тэхнічнай і бронзу ў адвольнай праграмах.

Камбінаваная група (Кулагіна, Хадошка, Кірылюк, Каўцун, Кудзіна, Куляшова, Навасёлава, Прывязенцава, Высоцкая, Валасач, Буцель) у апошні дзень спаборніцтваў здабылі сярэбраныя медалі.

Дуэт Хандошка - Кулагіна ў дэбютным выступе на міжнароднай арэне заняў 4-е месца, як у тэхнічнай, так і ў адвольнай праграмах. Пры гэтым самы нізкі бал у абодвух выступах паставіла беларуская суддзя.

У канца 2018 года Алена Святлічная замяніла на пасадзе галоўнага трэнера каманды Наталлю Сахарук. Гэта першы трыўмф каманды пад кіраўніцтвам Святлічнай на міжнароднай арэне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках