29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Украіна павінна праявіць палітычную волю ў дачыненнях з Беларуссю

9
Андрэй Саннікаў: Украіна павінна праявіць палітычную волю ў дачыненнях з Беларуссю
АНДРЭЙ САННІКАЎ

Патрэбнае прынцыповае стаўленне да дыктатуры.

Кіраўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», экс-кандыдат у прэзідэнты краіны, былы намеснік міністра замежных спраў, палітвязень Андрэй Саннікаў у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву «Украінскія нацыянальныя навіны» распавёў, чаго чакае ад Уладзіміра Зяленскага ў дачыненнях з Беларуссю.

«Думаю і для вас, і нас важна, каб Украіна не проста прадоўжыла свой курс на збліжэнне з Еўропай, але дасягнула б узроўню незваротнасці дэмакратычных і рынкавых пераўтварэнняў. У гэтым плане Беларусь з'яўляецца своеасаблівай «лакмусавай паперай». Нельга дэманстраваць імкненне да дэмакратыі толькі «на экспарт» і ў той жа час падтрымліваць дыктатуру Лукашэнкі, мець з ім супольны бізнэс, у тым ліку і на вайне. Мы чакаем прынцыповага стаўлення да дыктатур, да парушэння правоў чалавека - гэта і будзе паказчыкам сталасці дэмакратыі ва Украіне. Думаю, што Лукашэнка будзе настойліва імкнуцца хутчэй распачаць стасункі з новым прэзідэнтам, каб захаваць свой «шэры бізнэс», будзе іграць ролю хаўрусніка і пасярэдніка, напраўду дапамагаючы Крамлю дасягаць сваіх мэтаў ва Украіне. Напэўна будуць гучаць галасы заходніх «карысных ідыётаў», парады падтрымаць Лукашэнку праз «складаную геапалітычную сітуацыю».

Хацелася б, каб не толькі новы прэзідэнт, але і новая ўлада, якая, спадзяюся, будзе працаваць у рэжыме супрацоўніцтва, а не процістаяння, не паддавалася б на хітрыкі дасведчанага інтрыгана Лукашэнкі і праявіла палітычную волю ў дачыненнях з Беларуссю. Сёння менавіта Украіна знаходзіцца на перадавой барацьбы за свабоду ў нашым рэгіёне. Ваша свабода, незалежнасць і дэмакратычнае развіццё - гэта і наша будучыня», - сказаў беларускі палітычны і грамадскі дзеяч Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках