28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бясплатныя ролікі на YouTube зрабілі брытанскага падлетка багацеем

1
Бясплатныя ролікі на YouTube зрабілі брытанскага падлетка багацеем

16-гадовы Эдвард Рыкетс распавёў, як за год змог зарабіць дзясяткі тысяч фунтаў стэрлінгаў.

Шаснаццацігадовы падлетак з Вялікабрытаніі Эдвард Рыкетс распавёў, як за год змог зарабіць дзясяткі тысяч фунтаў стэрлінгаў, працуючы трэйдарам. Сваёй гісторыяй юнак падзяліўся з журналістамі The Sun, паведамляе lenta.ru.

Цяпер прыбытак Рыкетса, з ягоных слоў, складае 63 тысячы брытанскіх фунтаў (блізу 5,2 мільёна рублёў). На гэтыя грошы хлопец купіў дарагі кашалёк, туфлі і залатую падвеску, але плануе назапасіць на Mercedes і паездку ў ЗША для ўсёй сям'і.

Пры гэтым яшчэ год таму Рыкетс быў звычайным школьнікам. Ён выпадкова наткнуўся на Instagram-старонку трэйдара з фота раскошнага жыцця і захацеў быць на яго падобным. Хлопец папрасіў у трэйдара параду, але той расчараваў яго, сказаўшы, што ў яго няма шанцаў рушыць наперад у гэтым бізнэсе без адпаведнай адукацыі. Падлетак не паслухаў дарадчыка і вырашыў усё ж паспрабаваць сілы ў трэйдзінгу. Першая спроба стала няўдалай: Рыкетс страціў усе ўкладзеныя грошы.

Юнак не здаўся і ўладкаваўся раздаваць улёткі на вакзале, паралельна вучачыся трэйдзінгу па бясплатным відэа на YouTube. Заробленыя грошы ён зноў уклаў у справу, і гэтым разам меў поспех. Рыкетс кажа, што калі б не YouTube-ролікі, яго б зноў спасцігла няўдача.

З дапамогай відэа ён навучыўся прадугледжваць, калі варта ставіць на ўздым валюты, а калі - на паніжэнне. Эдвард прызнаўся, што не апошнюю ролю ў яго поспехах сыграў «брэксіт», бо брытанскі фунт стаў часцей вагацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках