13 снежня 2019, Пятніца, 1:09
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Стартаваў продаж квіткоў на матч Беларусь - Нямеччына

6
Стартаваў продаж квіткоў на матч Беларусь - Нямеччына

Квіткі на футбольны матч Беларусь - Нямеччына ў рамках кваліфікацыі Еўра-2020 каштуюць ад 15 да 70 рублёў.

Паступілі ў продаж білеты на матчы кваліфікацыі Еўра-2020 супраць Нямеччыны і Паўночнай Ірландыі, паведамляе афіцыйны сайт АБФФ.

Кошт квіткоў на гульню супраць Нямеччыны складзе ад 15 да 70 рублёў, на матч супраць Паўночнай Ірландыі - ад 5 да 30 рублёў.

«Пры фармаванні цэнавай палітыкі мы разумелі, што матч з спаборнікам падобнага ўзроўню справакуе ажыятаж. Аднак пастараліся знайсці прымальны кошт квіткоў для любой катэгорыі заўзятараў. Сектара «Барысаў-Арэны» падзеленыя на зоны розных цэнавых катэгорый - і таму кожны можа знайсці сабе месца на трыбунах, зыходзячы з пажаданняў і магчымасцяў. Адзінае, што патрабуецца для набыцця білета - аператыўнасць. Бо стадыён змяшчае ўсяго крыху больш за 13 тысяч месцаў. Таму не адкладайце справу ў доўгую скрыню і паспяшайцеся на сайт ticketpro.by для куплі квітка онлайн», - паведамляе афіцыйны сайт АБФФ.

Матч Беларусь - Нямеччына адбудзецца 8-га чэрвеня, гульня супраць Паўночнай Ірландыі пройдзе 11 чэрвеня. Абедзве сустрэчы пройдуць на «Барысаў-Арэне» і пачнуцца а 21.45.