29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Спорт прыносіць больш шчасця, чым грошы

18
Навукоўцы: Спорт прыносіць больш шчасця, чым грошы

Для псіхічнага самаадчування фізічныя нагрузкі важнейшыя за рахунак у банку.

Да такой высновы прыйшлі навукоўцы з універсітэтаў Оксфарда і Еля, піша healthinfo.ua.

Кажуць, што шчасце за грошы не набудзеш, але затое гэтыя грошы можна выдаткаваць на набыццё абанемента ў спартзалу. А вось фізічныя нагрузкі і робяць людзей больш шчаслівымі. Новае даследаванне навукоўцаў з двух аўтарытэтных універсітэтаў паказала, што ўзровень шчасця ў аматараў спорту вышэйшы, чым у людзей, якія не адчуваюць матэрыяльных праблемаў. Іншымі словамі, спорт дазваляе адчуваць больш прыемных эмоцый, чым грошы.

Такія высновы навукоўцы атрымалі ў ходзе даследавання з удзелам больш як мільёна амерыканцаў. Ва ўсіх пыталіся пра тое, як часта яны адчувалі негатыўныя эмоцыі за апошнія 30 дзён. Да прыкладу, праз стрэс, дэпрэсію або эмацыйныя праблемы. Ва ўсіх людзей таксама даведваліся ўзровень іх фізічнай актыўнасці і матэрыяльны дабрабыт. Высветлілася, што аматары рэгулярных фізічных нагрузак адчуваюць негатыўныя эмоцыі ўсяго 35 дзён за годзе. У тых, хто спортам не займаўся, колькасць дрэнных дзён была на 18 большай.

Але што яшчэ больш важна, фізічна актыўныя людзі адчувалі сябе настолькі сама шчаслівымі, як і тыя, хто не займаўся спортам, але зарабляў больш грошай. Іншымі словамі, для атрымання пачуцця шчасця неабавязкова імкнуцца да больш высокага заробку – дастаткова часцей наведваць спартзалу. Але вельмі важна не дапускаць ператрэніраванасці, паколькі лішак фізічных нагрузак робіць супрацьлеглае ўздзеянне на паказнікі шчасця чалавека.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках