19 красавiка 2024, Пятніца, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bitcoin паставіў рэкорд года. Але што будзе далей

5
Bitcoin паставіў рэкорд года. Але што будзе далей
Фота: Getty Images

Крыптавалюта паднялася вышэй за $ 5500.

Раніцай 23 красавіка Bitcoin пераадолеў коштавую адзнаку $5500. Аналітык Coindesk Омкар Годбоўл адзначыў, што індэкс RSI крыптавалюты перамясціўся вышэй за ключавы дыяпазон супраціву 53,00–55,00, што пацвярджае доўгатэрміновы «бычыны» разварот. На думку эксперта, галоўная лічбавая манета можа вырасці да $6000 у найбліжэйшыя месяцы, паведамляе РБК.

Магчымы пачатак «бычынага» ралі пацвердзіў і аналітык NewsBtc Аяш Джындал. Ён мяркуе, што будзе ўздым BTC да коштавых адзнак $5800 і $6000.

Раней аглядальнік лічбавай індустрыі CryptoChartsJoe прагназаваў крыху іншы сцэнар развіцця будучыні першай крыптавалюты. Ён мяркуе, што біткойн можа апусціцца да мінімуму $4000 і пратрымацца ў такім коштавым дыяпазоне да жніўня. Аднак паводле словаў спецыяліста, пасля падзення адбудзецца пад'ём курсу, пачатак «бычынага» ралі здарыцца праз 105 дзён.

Сёння ўслед за першай крыптавалютай падымацца пачалі і альткойны. Ethereum вырас на 2,66%, цяпер ён каштуе $174. Bitcoin Cash падаражэў на 5,70%, да $305. Курс XRP практычна не змяніўся за мінулыя суткі, ён апусціўся на 0,01%, да $0,32.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках