29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цуды беларускай ЖКГ

6
Цуды беларускай ЖКГ

Ці зменіцца нешта ў айчыннай сістэме ЖКГ у сувязі з дырэктывай № 7?

Эксперт «Асабістага капітала» Міхал Залескі аналізуе, ці зменіцца нешта ў айчыннай сістэме ЖКГ у сувязі з дырэктывай № 7 «Аб удасканаленні і развіцці сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны», паведамляе «Белсат».

Адно з самых страшных словаў савецкай штучнай мовы, «навамоўя», – ЖРЭА. Што на слых, што візуальна яно асацыюецца з нечым драпежным і ненаедным. Пра барацьбу тутэйшых адміністрацыйных Гераклаў з гідрай жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў будучыні будуць складаць легенды, мы ж, натхніўшыся Дырэктывай № 7, абмяжуемся неаспрэчнымі фактамі.

Змест дакумента сведчыць, што «навамоўе» развіваецца. Няма ў нас бедных людзей.

Ёсць, учытайцеся, «малазабяспечаныя і сацыяльна слаба абароненыя катэгорыі грамадзянаў», а смецце называецца па-іхняму камунальнымі адкідамі.

Аб'ём побытавага смецця, якое ўтвараецца ў гарадах, і ягоная перапрацоўка

Няйначай «шматзабяспечаных» і «моцна сацыяльна абароненых» паменшылася, бо раптам вага смецця за год скарацілася амаль на дзясятую частку. Аднак большую, чым статыстычныя эксцэсы, небяспеку маюць неразбуральныя адкіды, з якімі пакуль не могуць справіцца – не менш за 3 млн т за кожны з апошніх дзесяці гадоў і столькі сама за кожны з наступных.

Узровень забеспячэння пітной вадой

Калі я быў дзіцем, ваду можна было піць з ручая. Цяпер п'юць з кранаў, у гарадах – практычна ўсе, у вёсках – 2/3, у мястэчках, якія па-іхняму – «аграгарадкі», адсоткаў 80. Каб яшчэ тая вада ў калодзежах была без нітратаў, а ў кранах – без лішняга жалеза...

Капітальны рамонт

Насцярожвае аптымізм Дырэктывы № 7 з нагоды аб'ёму капрамонту, які будзе дасягнуты, адданасць кіраўніцтва савецкай стратэгіі жыллёвага будаўніцтва, што ўцягвае краіну і людзей у савецкія праблемы яшчэ на дзесяцігоддзе.

Не, нездарма з сістэмы ЖКГ выйшлі ў нас найбуйнейшыя дзеячы айчыннай адміністрацыі і, падобна, яшчэ будуць выходзіць і выходзіць.

Дзель аплаты паслуг ЖКГ у сямейных бюджэтах у розных краінах

Надта ж выгоднае месца: як калгас, толькі ў горадзе – служы народу за народныя грошы і пра эканамічную эфектыўнасць не думай. Бо яна самой ідэяй не прадугледжаная: людзі бедныя, дамы шматкватэрныя, што ў горадзе, што за горадам – невядома чые. Вада да сценкі дома – адной установы, а за сценкай – другой. ЦЭЦ ацяпляе атмасферу...

Толькі плаціць трэба і за абаграванне атмасферы, і за забруджванне вады ды зямлі смеццем, і за капрамонт – нечаканы і эфектыўны, як пагром махноўцаў. І плаціць адзін і той чалавек, які савецкай мовай, «навамоўем» называецца «кватэраздымнік». І ў гэтым уся праўда.

Глядзіце праграму «Асабісты капітал» штопанядзелак а 19-й на тэлеканале «Белсат», а таксама онлайн на нашым сайце. Далучайцеся да нашых старонках у Facebook і Аднакласніках. Падпісвайцеся на нашу рассылку і раз на месяц вы будзеце атрымліваць ліст з чатырма найбольш карыснымі сюжэтамі «Асабістага капіталу».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках