У цэнтры Менска з жылых дамоў зразаюць спадарожнікавыя «талеркі»
30- 23.04.2019, 11:27
- 36,471
Так у горадзе рыхтуюцца да Еўрапейскіх гульняў.
На вуліцы Валадарскага ў Менску раніцай 23 красавіка працоўныя дэмантавалі тэлевізійныя талеркі, устаноўленыя на фасадзе дамоў.
У каментары Еўрарадыё працоўныя патлумачылі, што дэмантуюць незаконна ўстаноўленыя талеркі ў рамках падрыхтоўкі да II Еўрапейскіх гульняў. Талеркі, устаноўленыя законна, яны не чапаюць.